Пабокавічы (Бабруйскі раён)

вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пабо́кавічы[1] — вёска ў Гарбацэвіцкім сельсавеце Бабруйскага раёну. Знаходзіцца за 11 км на захад ад Бабруйску, 6 км ад чыгуначнае станцыі Мірадзіна на лініі Бабруйск — Слуцак, 121 км ад Магілёва.

Хуткія факты
Remove ads

Назоў

Назоў, верагодна, ад прозьвішча Пабаковіч і вытворных ад яго словаў; магчыма, і назоў-арыентыр: паселішча ў баку ад чаго-небудзь (дарогі, поля й г. д.).

Гісторыя

Вядомыя паводле дакумэнтаў ад 1586 як сяло ў Бабруйскім старостве Рэчыцкага павету Вялікага княства Літоўскага, уласнасьць дзяржавы. Ад 1615 уладаньне каталіцкае плябаніі. Паводле гаспадарчых актаў 1639 — сяло. У 1782 годзе — 38 двароў. Ад 1793 у складзе Расейскае імпэрыі, ад 1795 у Бабруйскім павеце. У 1838 годзе — 77 рэвіскіх душаў, у 1847 — сяло ў складзе маёнтку Дварэц, уласнасьць Вітгенштэйнаў. Паводле перапісу 1897 — вёска Гарбацэвіцкае воласьці Бабруйскага павету, 53 гаспадаркі, 336 жыхароў, хлебазапасная крама, піўны шапік, царква. У 1907 — вёска, 70 двароў, 528 жыхароў, дзейнічала царкоўнапрыходзкая школа. У 1915 годзе вёска разгорнутая на хутары. У 1917 годзе — 94 гаспадаркі, 654 жыхары.

Паводле перапісу 1926 — вёска, 143 двары, 707 жыхароў, паравы млын. У 1931 створаны калгас імя А. А. Андрэева. У Вялікую Айчынную вайну ў вёсцы дзейнічалі савецкія падпольшчыкі, у баёх каля вёскі загінула 8 савецкіх жаўнераў, якія пахаваныя ў брацкай магіле на могілках. 31 вясковец загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 — 576 жыхароў, у 1970 — 465. У 1986 — 138 гаспадарак, 296 жыхароў, у складзе саўгасу «Бабруйскі».

Remove ads

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1997 год — 92 двары, 155 жыхароў; 1999 год — 126 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2007 год — 85 жыхароў, 51 двор; 2010 год — 91 жыхар

Сучаснасьць

Пляніроўка вёскі квартальная зь пераважна драўлянай забудовай сядзібнага тыпу. Дзьве галоўныя паралельныя вуліцы арыентаваныя з паўднёвага захаду на наўночны ўсход. У вёсцы знаходзіцца фэрма буйнога рагатага быдла, клюб, бібліятэка, крама. На мясцовых могілках брацкая магіла савецкіх жаўнераў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну; у 1976 на магіле ўсталяваны помнік-абэліск з мэмарыяльным надпісам.

За 1,5 км на ўсход ад вёскі знаходзіцца аднайменнае радовішча гліны (пэрспэктыўныя запасы 317 м³), якое распрацоўваецца Бабруйскім камбінатам будаўнічых матэрыялаў.

Remove ads

Нарадзіліся

  • У 1903 — Платон Галавач, беларускі пісьменьнік, які прысьвяціў вёсцы апавяданьне «Кнак» (1927)

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads