Павал Дзямідчык

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Па́вал Дзямі́дчык (нар. 30 студзеня 1996 году) — беларускі футбаліст, нападнік менскага «Энэргетыка»-БДАТУ.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец СДЮШАР Капылю. Па гульнявому амплюа часьцей называецца нападнікам, аднак у шэрагу крыніц уважаецца абаронцам або паўабаронцам. У 2012—2015 гадах выступаў у першынстве дублёраў за моладзевую каманду салігорскага «Шахцёра», згуляўшы у ім 64 матчы і правёўшы 10 галоў. Сэзон 2016 году пачаў у моладзевым складзе «Слуцку», дзе ў 2016 годзе згуляў 24 матчы і забіў 5 галоў у першынстве дублёраў. Дэбютны матч у Найвышэйшай лізе за асноўны склад «Слуцку» згуляў 23 траўня 2016 году супраць «Крумкачоў», замяніўшы на 82-й хвіліне івуарыйскага легіянэра Гнаарэ Крызо. Першым голам у чэмпіянаце адзначыўся 15 чэрвеня 2016 году ў браму «Менску». Усяго за сэзон Найвышэйшай лігі згуляў 3 матчы, у якіх выходзіў на замены.

У сакавіку 2017 году падпісаў кантракт з «Смаргоньню»[2], якая на той час спаборнічала ў Першай лізе. Быў гульцом асноўнага складу каманды, аднак у ліпені 2017 году перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[3][4]. У складзе гэтага клюбу стаў срэбраным прызэрам Першай лігі 2017 году. У пачатку 2018 году вярнуўся ў «Смаргонь»[5], дзе правёў паўтары сэзону. У жніўні 2019 году перайшоў у армянскі клюб «Ерэван»[6], але празь некаторы час клюб быў расфармаваны. Пасьля вярнуўся на радзіму, дзе цягам некалькіх сэзонаў бараніў колеры камандаў Першай лігі, як то «Ашмяны»-БДУФК і «Арсэналу». У 2023 годзе прыяднаўся да другалігавай «Друці».

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads