Энэргетык-БДАТУ Менск
беларускі футбольны клюб зь Менску From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Энэргетык»-БДАТУ — беларускі футбольны клюб зь Менску. З 2017 году выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя
Каманда «Энэргазбыт» зьявілася ў 2011 годзе дзякуючы аднайменнаму прадпрыемству і першапачаткова выступала ў аматарскім чэмпіянаце Менску[1]. У 2015 і 2016 гадах «Энэргазбыт» станавіўся чэмпіёнам Менску. У пачатку 2017 году стала вядома, што «Энэргазбыт» дапоўніць склад Другой лігі чэмпіянату Беларусі[2]. Сэзон 2017 году каманда пачала пад новай назвай «Энэргетык»-БДАТУ. У дэбютным сэзоне сталічная каманда заняла 10-е месца пры 14 удзельніках, акрамя таго стала пераможцам Рэгіянальнага Кубка Беларусі, адолеўшы ў фінале 29 кастрычніка клюб «Івацэвічы» (2:1).
У сэзоне 2018 году каманда працягвала браць удзел у Другой лізе, дзе доўгі час была ўнізе табліцы, і, толькі часова палепшыўшы сытуацыю, скончыла сэзон на 13-м месцы пры 15 удзельніках. У кастрычніку 2018 годзу «Энэргетык»-БДАТУ браў удзел у адборачным раўндзе Кубка рэгіёнаў УЭФА, дзе трывала паразы. Мацней за беларускі клюб выявіліся каманды Заходняга рэгіёну Баўгарыі (1:3), Стамбула (0:3) і Паўднёвага Ўэйлзу (1:3). У сэзоне 2019 году «Энэргетык»-БДАТУ зноў знаходзіўся пераважна ўнізе табліцы Другой лігі і паўторна стаў 13-м.
У 2020 годзе «Энэргетык»-БДАТУ стаў перадапошнім у сваёй групе ў Другой лізе, а ў сэзоне 2021 году ў Менскім дывізіёне пэўны час змагаўся за выхад у плэй-оф Другой лігі, але фінішаваў чацьвертым. У 2022 годзе ў дывізіёне гораду Менску каманда ня лічылася фаварытам і скончыла сэзон у сярэдзіне табліцы, на 6-м радку пры 9 удзельніках.
Remove ads
Статыстыка
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads