Пакроўка (Гомельская вобласьць)
былы хутар у Парыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пакро́ўка[1] — колішні хутар у Парыцкай воласьці Бабруйскага павету, пазьней Чыркавіцкага сельсавету, праіснаваў да 1939 году.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню адзначаны на мапе пад 1876 г., у апублікаваным «Атласе» генэрал-лейтэнанта Аляксея Афінагенавіча Ільіна (1832—1889)[2]. Таксама ўзгадваецца пад 1887 годам у «Слоўніку геаграфічным Каралеўства Польскага і іншых зямель славянскіх», як карчма ў павеце Бабруйскім, пры гасьцінцы з Парычаў да Якімаўскай Слабады, паміж вёскамі Ракшын і Чыркавічы, у Парыцкай воласьці[3]. У 1920-х гадах ператварыўся ў пасёлак, які складаўся зь дзьвюх частак. Па перапісе 1926 году вядома, што ў пасёлку Пакроўка 1-я (5 гаспадарак і 31 жыхар) ды Пакроўка 2-я (7 гаспадарак і 33 жыхары). Пасёлкі маюць вытворчасьць па рабленьні цэглы.[4] У часы калектывізацыі сельскай гаспадаркі (1939 год) сьселены ў вёску Чыркавічы[5].
Remove ads
Ураджэнцы
- Пятро Стэфаноўскі (1903—1976) — Герой Савецкага Саюзу (1948), лётчык-выпрабавальнік 1 клясы, генэрал-маёр авіяцыі (1944), аўтар сусьветнага рэкорду вышыні палёту на плянэры (10 360 мэтраў) і трох кніг успамінаў і публіцыстыкі, як лётчык-выпрабавальнік засвоіў больш за 300 новых самалётаў.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads