Палічна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палі́чна (па-польску: Policzna, па-падляску: Políčna[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Кляшчэлі.
У Палічнай з 2004 г. месьціцца цэнтр Грамадзкага аб'яднаньня Пачтоўка[3], арганізатара Тэатральнага фэстываля Вяртэп.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узьдзьвіжаньня Крыжа Гасподняга ў Вярстоку). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія сьв. Жыгімонта ў Кляшчэлях[4]). У Палічнай месьціцца таксама сядзіба і капліца Збору касьцёлу баптыстаў у Кляшчэлях[5].
Remove ads
Гісторыя
Вёска Палічная была заснаваная над аднайменнай рэчкай у час валочнай памеры каля 1560 г. як сядзіба асочнікаў ахоўваючых Белавескую пушчу. У 1639 г. асочнікі пражывалі тут у 40 хатах, але ў выніку зьнішчэньня пушчы ў 1780 г. заставаліся тут ўжо толькі 9 сем'яў асочнікаў. Пад канец 18 ст. мужыкі з Палічнай былі далучаныя да фальварку ў Амелянцу, але каля 1796 г. быў тут засбаваны самастойны фальварак. На бежанства 1915 г. выехала ўся вёска (на месцы засталіся толькі 3 сем'і)[6]. У міжваенны пэрыяд Палічная прыналежала да гміны Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 192 жыхары (усе праваслаўныя беларусы[7]). У выніку пасьляваенных выездаў беларусаў з Польшчы ў Савецкі Саюз Палічнаю пакінулі 5 сем'яў[6]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Палічная была далучаная да гміны Кляшчэлі.
Remove ads
Ураджэнцы
- Юры Сьцепанюк (1880 — 1918) — праваслаўны сьвяты мучанік. Кананізаваны Маскоўскім патрыярхатам[8].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads