Парашка (гара)
гара ва Ўкраіне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Парашка (па-ўкраінску: Пара́шка або Параска) — гара ва Ўкраінскіх Карпатах, найвышэйшы пункт аднайменнага хрыбту ў Сколеўскіх Бяскідах. Вышыня гары складае 1268,5 м. Месьціцца за 8 км на паўночны захад ад м. Сколе. На схіле гары ўсталяваны памятны камень, на вяршыне — крыж. Згодна з паданьнем гара названая ў гонар Параскі — дачкі (па іншай вэрсіі — жонкі) князя Сьвятаслава Ўладзімеравіча, сына Уладзімера Сьвятаслававіча, якая была забітая на гары дружыньнікамі княза Сьвятаполка Ўладзімеравіча ў 1015 року. Гэтай падзеі папярэднічала бітва паміж Сьвятаполкам Уладзімеравічам і Сьвятаславам Уладзімеравічам каля места Сколе.
Гара Парашка знаходзіцца ў Нацыянальным прыродным парку «Сколеўскія Бяскіды», праз вяршыню праходзіць турыстычны шлях «м. Сколе — Парашка — с. Майдан». Працягласьць якога 28 км.
Схілы гары пакрытыя яловымі лясамі, з букавымі ды бярозавымі зонамі. Травяністае покрыва разнастайнае са шматлікімі рэдкімі расьлінамі, большасьць зь якіх занесеныя ў Чырвоную кнігу Ўкраіны. У падножжа гары бярэ пачатак Вялікая рака. Таксама побач працякаюць Опір і Стрый.
Remove ads
Дадатковыя зьвесткі
Вонкавыя спасылкі
Парашка (гара) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads