Дзямідаў
вёска ў Галоўчыцкім сельсавеце Нараўлянскага раёну Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзямі́даў[1] — вёска ў Галоўчыцкім сельсавеце Нараўлянскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае


У апісаньні воласьці Мазырскага замку 1552 году сказана пра наданьне сяла Дзямідавічы Багуціцкай нядзелі[a] каралём Жыгімонтам Старым (†1 красавіка 1548 г.) манастыру Сьвятога Мікалая Пустынскага ў Кіеве[b], ды што ад таго часу[c] 7 гаспадароў сяла перасталі выконваць замкавыя павіннасьці[4]. Пра сяло Дзямідаў на рацэ Славечне, але як уласнасьць Пячэрскага манастыра ў Кіеве, паведамляецца ў вопісе рухомай і нерухомай маёмасьці, калі на пасаду яго архімандрыта ў 1593 годзе заступаў Нікіфар Тур[5].


Надалей вёска Дзямідавічы згаданая ў судовым дэкрэце ад 26 ліпеня 1604 году, складзеным паводле скаргі пана Яна Юндзіла да суседа пана Лукаша Сапегі. Падаўца абвінаваціў пазванага ў насланьні падданых маёнтку Антонава зь вёсак Галоўчыцы і Дзямідавічы на вёску Добрынь пацярпелага і забраньне адтуль збожжа, авечак, валоў, коней. 10 траўня 1613 году пані Зофія Кміцянка, жонка Лукаша Сапегі, саступіла Кіева-Пячэрскаму манастыру вёску Радзін, блізкую да прыналежных яму Аравічаў, за частку вёскі Валкоўшчына альбо Дзямідавічы[d] над ракой Славечнай[6].
У 1627 годзе Андрэй Сапега за 3 500 злотых саступіў «wieczystem prawem» ленныя добры Антонаў з аднайменнай вёскай, а таксама Дзямідавічамі, Карпавічамі, паловай Галоўчыцаў і іншымі ў Мазырскім павеце пану Юзафу Корсаку, старосьце дзісьненскаму[7]. У адпаведным інвэнтары, складзеным у наступным 1628 г., засьведчана, што ў Дзямідавічах налічвалася 29 дымоў, а іх гаспадары ці не ўпершыню названыя па імёнах і прозьвішчах[8].
5 траўня 1659 году, калі ішла цяжкая вайна паміж Рэччу Паспалітай і Масковіяй, кароль Ян Казімер пацьвердзіў вялебнаму Феафану Крэхавецкаму пасаду галавы Оўруцкай архімандрыі, атрыманую ад мітрапаліта Сыльвэстара Косава, а разам і валоданьне прыналежнымі да яе вёскамі Галоўчыцы і Дзямідавічы ў Мазырскім павеце. 12 верасьня 1682 году тое ж пацьвердзіў наступнаму архімандрыту вялебнаму Сыльвэстару Твароўскаму кароль Ян Сабескі[9].
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Дзямідавічы апынуліся ў межах Расейскай імпэрыі, ад 3 траўня 1795 году ў адноўленым Мазырскім павеце Менскага намесьніцтва, з 12 сьнежня 1796 губэрні, з 29 жніўня 1797 году далучаны да Рэчыцкага павету той самай Менскай губэрні.
Найноўшы час
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісання Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзямідавічы ў складзе Нараўлянскай воласьці, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[10].
Remove ads
Асобы
- Юры Жыгамонт (нар. 1968) — беларускі актор і журналіст.
- Іван Дуда (нар. 1936) — беларускі акушэр-гінэколяг, доктар мэдыцыны, прафэсар
Насельніцтва
Забудова
Заўвагі
- Нядзелі альбо чэргі (у складзе кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзялялася Мазырская воласьць, як даводзілася несьці замкавую службу, выконваць работы на карысьць замку. Па нядзелях разьмяркоўваліся і плацёжныя павіннасьці[2].
- А значыць, спачатку не шляхецкая ўласнасьць, насуперак таму, як пісаў С. В. Марцэлеў[3]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads