Лучыцы (вёска, Койданаўскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лучы́цы[1] — вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзяць у склад Бараўскога сельсавету. Знаходзяцца за 17 км ад Койданава, 57 км ад Менску, 19 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Remove ads
Гісторыя
Першыя згадкі пра Лучыцы зьяўляюцца ў XVII стагодзьдзі: у 1620 годзе яны ўваходзілі ў склад маёнтку Койданаў і належалі Радзівілам. У 1909 годзе існавалі вёска Лучыцы (29 двароў, 171 жыхар), маёнтак Лучыцы (1 двор, 32 жыхары)[2].
Насельніцтва
- 20 стагодзьдзе: 1996 год — 23 двары, 39 жыхароў; 1999 год — 37 жыхароў
- 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 16 двароў, 33 жыхары; 2010 год — 23 жыхары
Славутасьці
Помнікі на брацкай магіле савецкага воіна і 12 партызанаў і на магіле сям’і партызана П. Мялешкі, якія загінулі ў ІІ Сусьветную вайну.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads