Пернікавы домік

калядны торт зь пернікавага цеста і айсінгу From Wikipedia, the free encyclopedia

Пернікавы домік
Remove ads

Пе́рнікавы до́міккалядны торт зь пернікавага цеста і айсінгу.

Хуткія факты Тып, Нацыянальная страва ...

У якасьці аздабленьня дадаюць такія прысмакі, як: гарэхі і зэфір, мармэляд і печыва, цукаты і шакаляд, а таксама цукеркі манпасье і ў выглядзе марскіх каменьчыкаў[1].

Remove ads

Складнікі

Для папярэдняга прыгатаваньня пернікавага цеста выкарыстоўваюць: 800 грамаў мукі і 280 грамаў цукровай пудры, 120 грамаў мяккага маргарыну і 5 сталовых лыжак топленага мёду, па 2 яйкі і жаўткі, па 2 чайныя лыжкі соды і прыправы для пернікаў. Такая прыправа ўлучае молатыя гвазьдзік, імбір, кардамон і мускатны гарэх. У прыгатаваньні айсінгу патрэбныя яйка, 150 грамаў цукровай пудры і дробка лімоннай кісьлі. У якасьці ўпрыгожваньня выкарыстоўваюць дробныя рознакаляровыя цукеркі[1].

Remove ads

Прыгатаваньне

Падрыхтоўку пернікавага цеста пачынаюць з замесу мукі, цукровай пудры і заправы для пернікаў. У атрыманай сумесі робяць ямку, куды дадаюць маргарын, яйкі і мёд. Іх вымешваюць да атрыманьня мяккага гладкага цеста. Гатовае цеста загортваюць у харчовую плёнку і пакідаюць на 2 гадзіны ў лядоўні. Затым на кардоне або паперы накрэсьліваюць 4 сьцяны і 2 дэталі даху, а таксама вокны, дзьверы і ніз пернікавага доміка. Накрэсьленыя шаблёны выразаюць. Цеста раскачваюць плястом 5 мілімэтраў і прыкладаюць да яго шаблёны. Нажом зь цеста выразаюць дэталі доміка, якія пераносяць на бляху. Іх запякаюць у духоўцы пры тэмпэратуры 160—180 °C да румянай скарынкі. Пасьля дэталі доміка пакідаюць падсыхаць[1].

Thumb
У пернікавай майстэрні Львова (Украіна, 2018 год)

Тым часам, пачынаюць гатаваць айсінг, дзеля чаго бялок аддзяляюць ад жаўтка. Бялок узьбіваюць у пену. Цукровую пудру прасяваюць і дадаюць да бялка паступова з пастаянным памешваньнем. Затым дадаюць лімонную кісьлю і ўсё вымешваюць да атрыманьня пругкай сумесі[1].

Пернікавы домік зьбіраюць на выпечаным зь пернікавага цеста каржы, плоскай талерцы або шчыльным кардоне. Блюда вышароўваюць айсінгам і выкладаюць на яго аснову доміка. З дапамогай айсінгу прымацоўваюць сьцены і злучаюць іх міжсобку. Дах дадаткова замацоўваюць зубачысткамі. Усе стыкі дэталяў доміка вышароўваюць айсінгам. Затым пернікавы домік пакідаюць на ноч у сухім памяшканьні. На наступны дзень айсінгам малююць вокны і ледзяшы на даху, а таксама прымацоўваюць дзьверы. На даху з дапамогай кандытарскага мяшка робяць айсінгам чарапічны ўзор і прымацоўваюць дробныя рознакаляровыя цукеркі[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads