Вільда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вільда (Вілда, Вільдзь), Вільта (Вільць) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Вілда або Вілта, пазьней Вільда (Wildo[1], Wilto, Wilde) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -вілд- (-вілт-) паходзіць ад гоцкага wilþeis 'дзікі'[3][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Вільцейка (Вільдзік), Вілдзен, Вілталт, Эйвільд (Эвільд), Явільт, Ясьвільт. Адзначаліся германскія імёны Wildike, Vilden, Wiltolt, Evilda, Awild, Asvild[b].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Wild (Wilde, Wildo, Wilda), Hewiltus[12].

У Памор’і адзначалася прозьвішча Wilde[13].

У Прусіі бытавалі імёны Wiltico / Wilticke[c], Wiltut / Wiltuthe[d] (1397 год), Wiltaute / Wiltaut[e] (1315 і 1380 гады)[17][18]. У 1634 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Christophorus Wilde, Ortelsburgensis Borussus, у 1654 годзе — Philippus Bartholomeus Wilde, Schiffenburga-Prussus[19].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: земль пустых в Оболцохъ… а Дробышевы Вилтевича (12 жніўня і 17 верасьян 1519 году)[20]; Wilthowa (1563 год)[21]; Hans Conrad Wildt, Mahler von Grodno (сакавік — красавік 1656 году)[22]; Jan Wildziewicz (1690 год)[23]; Andreas Wiłda (1707 год)[24]; u Baltazara Wiłdy soli… u jmci pana Wildy kupca Ryzkiego… Wildzie… Baltarza Wildy (4 лістапада 1777 году)[25]; Thomas Wildziewicz (6 жніўня 1790 году)[26][27]; Szymon Wildziewicz budowniczy witebski (17 лістапада 1790 году)[28][f].

Носьбіты

Вільдзевічы (Wildziewicz) гербу Вянявалітоўскі шляхецкі род[43].

На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Вільдзішкі.

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменных асноваў -вілт- і -віл- зь летувіскай мовы vìltis 'спадзявацца, мець надзею', viltìs 'надзея'[4] (упершыню фіксуецца ў слоўніку Канстанціна Шырвіда[5])
  2. Таксама адзначаліся германскія імёны Wildilo[1], Vuildanus[6], Wiltune[7], Wildbertus (Wild-bertus), Wildekinnus (Wilde-kinnus)[8], Wildert (Wild-ert[9], Wiltert[10]), Wildemanni (Wilde-manni)[11], Wildemarius (Wilde-marius), Wildrada (Wild-rada)[6]
  3. Адзначалася германскае імя Wildike[14]
  4. Адзначалася старажытнае германскае імя Vilithuta[15]
  5. Адзначалася германскае імя Wiltolt[16]
  6. Таксама:
    • Жвілт (параўн.: Dawid Żminigajło Jawgiel, т. б. z Minigajła[29]): доилиды Жвилтовичи (1440—1492 гады)[30];
    • Вілдун (адзначалася германскае імя Wiltune[7]): села Вилдуновъ (1554 год)[31];
    • Вілдут, Вілдот (адзначалася германскае імя Wiltet[32]): Янко Вилдутович… Янко Вилдотович (1537—1538 гады)[33];
    • Вілтар (адзначалася старажытнае германскае імя Wildhari[34], Wilder-[35]): Юрко Вилтаренко (1649 год)[36];
    • Вілтэйт: Dobko Wiltheytowic (1558 год)[37];
    • Манстывілд: cum Monstiwyld[38], Monstwid[39], Monstwild[40] (2 кастрычніка 1413 году)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads