Полацкае паходжаньне літоўскіх князёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Полацкае паходжаньне літоўскіх князёў — адна з гіпотэзаў паходжаньня вялікіх князёў літоўскіх. Паводле яе, Міндоўг і пазьнейшыя Гедзімінавічы паходзілі з роду Рагвалодавічаў (Ізяславічаў Полацкіх).
Зьмест
Гіпотэза грунтуецца на наступным паведамленьні Васкрасенскага летапісу (сярэдзіна XVI ст.)[1][a]:
![]() |
Въ лето 6637. Пріиде на Полотцкіе князи на Рогволодовичи князь великій Мьстиславъ Володимировичь Манамашь, и Полтескъ взялъ, а Рогволодовичи забежали въ Царьградъ. Литва въ ту пору дань даяше княземхъ Полотцкымъ, а владома своими гедманы: а городы Литовьскіе тогда, иже суть ныне за кралемъ, обладаны князьми Кіевьскими, иные Черниговьскими, иные Смоленьскими, иные Полотцкими. И оттоле Вильня приложися дань даяти королю Угорьскому за страхованіе великого князя Мьстислава Володимеровича, и Вильняне взяша собе изъ Царяграда князя Полотцкого Ростислава Рогволодовича детей, Давила кнзя да брата его Мовколда князя, и той на Вильне пръвый князь Давилъ, братъ Мовколдовъ болшой; а дети его: Видъ, его же люди волкомъ звали, да Ердень князь. А Ерденевъ сынъ крестился, былъ ввладыко во Тфери, которой на Петра на чюдотворца волненіе учинилъ, звали его Андреем, писалъ на чюдотворца лживые словеса. А у Мовколда князя сынъ Миндовгъ… | ![]() |
Такім парадкам, паводле Васкрасенскага летапісу, існавала Віленскае княства — удзел Полацкай зямлі, а яго князем быў Расьціслаў Рагвалодавіч. Па 1129 годзе, калі полацкіх Рагвалодавічаў, у тым ліку і Расьціслава, выслалі зь семʼямі ў Бізантыю, жыхары Вільні запрасілі сабе на княжаньне зь Бізантыі сыноў Расьціслава — Маўкольда і Давіла. Маўкольд, паводле летапісу, бацька Міндоўга, а Давіл — бацька Віда і, такім спосабам, продак усіх Гедзімінавічаў. Па сьмерці Міндоўга і Войшалка, то бок згасаньня роду Маўкольда, род Давіла пераняў уладу ў Літве.
Зь іншага боку, на падставе візуальнага падабенства частка гісторыкаў выводзіць герб Гедзімінавічаў Калюмны ад знакаў Рурыкавічаў, так званых «трызубцаў»[3]. Відаць, сьпярша Калюмны былі гербавым знакам Полацкага княства, разам з далучэньнем якога яны перайшлі да Вялікага Княства Літоўскага[4][5].
Апроч таго, Рагвалодавічы атаясамліваюцца зь ліцьвінамі ў літоўскім (беларускім) перакладзе пачатку XVII стагодзьдзя «Хронікі» Мацея Стрыйкоўскага: «…бо Феафіл Полацак узяў <…> па Васілю Рагвалодзе [унуку Ўсяслава Полацкага], каторы тэж быў ліцьвін, і па Глебе, сыне яго, і застаў князем полацкім»[6][7]. А ў выдадзеных у 1780 годзе пры Імпэратарскай акадэміі навук «Тапаграфічных заўвагаў» да падарожжа маскоўскай гаспадыні Кацярыны II у «Беларускія намесьніцтвы» зазначалася, што Полацак «заставаўся Літоўскай сталіцай да пабудовы Гедзімінам места Вільні»[8].
Гісторык Мікола Ермаловіч, абапіраючыся на тое, што ліцьвіны (літва) часта бралі ўдзел у выправах полацкіх князёў, лічыў, што літва знаходзілася ў васальнай залежнасьці ад Полацку. Ён прызнаваў сапраўднасць зьвестак з Васкрасенскага летапісу, сьцьвярджаючы, што з 1170-х гадоў (ад князя Расьціслава) можна гаварыць пра існаваньне Віленскага ўдзелу ў Полацкім княстве[9].
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
- У маскоўскім зборніку рукапісны кніг XVII стагодзьдзя месьціцца наступны выпіс («Выписано из летописца вкратце московских князей и бояр и приезжих князей и бояр и розных государств и дворян и детей боярских и приезжих и московских родов»): «В лето 6839-го после Батыева пленения первые великие князи литовские, князь великий Гедимон от полоцких князей»[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads