Давіл Расьціславіч
гіпатэтычны віленскі князь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Давіл Расьціславіч — гіпатэтычны князь віленскі (па 1130-х) з дынастыі полацкіх князёў Рагвалодавічаў.
Імя
Даўвіла або Давіла (Dauwila, Davila) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[3], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[4]. Такім парадкам, імя Давіл азначае «воля здольнасьці»[2].
Адпаведнасьць імя Давіла германскаму імю Davila, засьведчанаму ў VII ст., сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: князя Полотцкого Ростислава Рогволодовича детей Давила князя да брата его Мовколда князя… князь Давилъ (Васкрасенскі летапіс)[6]; principis Polotici Rostislavi Rogvolodoviczi filios, Davilum Knāzum, eiusque fratrem Movkoldum Knāzum. Et hic Davil, Movkoldi frater major, primus Vilnae princeps suit… Erden Kn., Davili filius… Davili filius II Vid (1785 год)[7]; Dawil (1796 год)[8].
Remove ads
Біяграфія
Паводле Васкрасенскага летапісу, быў сынам полацкага князя Расьціслава Рагвалодавіча. У 1129 годзе за валадараньнем вялікага князя кіеўскага Мсьціслава Ўладзімеравіча адбылася прымусовая высылка полацкіх князёў у Бізантыю. Сярод высланых князёў меркавана быў Давіл разам з бацькам і малодшым братам Маўкольдам. Пазьней на запросіны віленцаў Давіл заняў сталец Віленскага ўдзельнага княства.
Васкрасенскі летапіс называў Давіла бацькам Віда і, такім парадкам, продкам усіх Гедзімінавічаў.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads