Маўкольд Расьціславіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Маўкольд Расьціславіч — гіпатэтычны князь віленскі (па 1130-х) з дынастыі полацкіх князёў Рагвалодавічаў.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нашчадкі ...

Імя

Мальгаўд (Maalgaudus, Malgaud[1][2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова мал- (імёны ліцьвінаў Маліка, Мальвід, Малгуд; германскія імёны Malicho, Malwida, Maalgodus) паходзіць ад гоцкага mathl, стараісьляндзкага mal 'рада'[4], а аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) — ад германскага *gautaz 'гот'[5] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: князя Полотцкого Ростислава Рогволодовича детей Давила князя да брата его Мовколда князя… князь Давилъ брать Мовколдовъ болшей… у Мовколда князя сынъ князь Миндовгъ (Васкрасенскі летапіс)[7]; principis Polotici Rostislavi Rogvolodoviczi filios, Davilum Knāzum, eiusque fratrem Movkoldum Knāzum. Et hic Davil, Movkoldi frater major, primus Vilnae princeps suit… At Movkovdi Knāzi filius erat Mindovg… Mindovgum Knāzum, Movkoldi filium (1785 год)[8]; Mowkowd (1796 год)[9].

Remove ads

Біяграфія

Паводле Васкрасенскага летапісу, быў сынам полацкага князя Расьціслава Рагвалодавіча. У 1129 годзе за валадараньнем вялікага князя кіеўскага Мсьціслава Ўладзімеравіча адбылася прымусовая высылка полацкіх князёў у Бізантыю. Сярод высланых князёў меркавана быў Маўкольд разам з бацькам і старэйшым братам Давілам. Пазьней на запросіны віленцаў Маўкольд заняў сталец Віленскага ўдзельнага княства.

Васкрасенскі летапіс называў Маўкольда бацькам Міндоўга[10].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads