Праўдзінскі

мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Праўдзінскі
Remove ads

Пра́ўдзінскі[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Пцічы. Уваходзіць у склад Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2255 чалавек[1]. Знаходзіцца за 23 км ад Мар’інай Горкі, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск.

Хуткія факты
Remove ads
Remove ads

Гісторыя

Паселішча ўзьнікла ў 1966—1968 гадох у зьвязку з будаваньнем торфапрадпрыемства. Першыя пасяленцы жылі на кватэрах у суседніх населеных пунктах (запасы тарфянога радовішча «Арэхаўскі мох» былі выведаныя ў 1961 годзе). Першы торф на электрастанцыі пачалі адгружаць у 1968 годзе. У 1969 годзе пачаў працаваць брыкетны завод.

Цяперашнюю сваю назву Праўдзінскі атрымаў 11 сакавіка 1977 году, а 29 лістапада 1977 году — афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. Да 28 траўня 2013 году — цэнтар Праўдзінскага пасялковага савету. 28 траўня 2013 году Праўдзінскі пасялковы савет быў ліквідаваны[3].

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XX стагодзьдзе: 1998 год — 2811 чал.[4]; 1999 год — 2,7 тыс. чал.; 2000 год — 2,7 тыс. чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2002 году — 2,8 тыс. чал.[6]; 2006 год — 2,9 тыс. чал.; 2010 год — 2,4 тыс. чал.; 2016 год — 2288 чал.[7]; 2017 год — 2283 чал.[8]; 2018 год — 2255 чал.[1]

Адукацыя

У Праўдзінскім працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя і музычная школы, прафэсійна-тэхнічная вучэльня.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.

Remove ads

Культура

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, палац культуры.

Эканоміка

Прадпрыемствы: торфабрыкетны завод «Сяргеевіцкі», экспэрымэнтальная база «БелНДІпалівапраект», будаўнічая арганізацыя ПМК.

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads