Пруцак
вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пру́цак[1] (таксама сустракаецца Пру́цк[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавету.
Знаходзіцца за 40 кілямэтраў на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 40 кілямэтраў ад чыгуначнай станцыі Пухавічы лініі Менск-Асіповічы.
Remove ads
Гісторыя
На пачатку ХХ ст. хутар у Шацкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавету[2].
Remove ads
Насельніцтва
- пачатак XX ст. — 17 двароў, 59 жыхароў
- 2002 год — 15 двароў, 18 жыхароў
- 2009 год — 13 чалавек[3]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads