Прэзгінт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Прэзгінт (Брозгінт), Прыжгінт (Брызгінд, Брышгінт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Брэза (Brezzo) і Гент (Gentt) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова прэз- (проз-, прош-) (імя ліцьвінаў Прышмонт, германскае імя Prosmund) паходзіць ад старагерманскага proz 'каштоўнасьць, шляхетнае каменьне'[3], а аснова -генд- (-гент-, -гінт-) (імёны ліцьвінаў Гінтэр, Агінт, Эйгінт; германскія імёны Genter, Aginto, Eigint) — ад гоцкага gands 'посах', пераноснае 'чары'[4]. Такім парадкам, імя Прэзгінт азначае «каштоўныя чары»[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Zastold cum Przezhgindo fratre germano (18 студзеня 1401 году)[6]; Се азъ, воевода полочькии Прижкинтъ (1402—1404 гады)[7]; у Кнетове чоловекъ Прижкгинтъ (1440—1492 гады)[8]; чоловеков в Дорсунишках… а Енка, а Толтыка Прижкгиновичов (26 лютага 1515 году)[9]; Elżbieta Briszgint (1659 год)[10]; Felicyan Jozef na Kemborach Pryzginach Pryzgintt (27 жніўня 1764 году)[11]; Franciszek Priszgint (10 лютага 1779 году)[12]; Jerzy Bryzgind[13], Jerzy Prizgint… Franciszek Pryzgint[14], Franciszek Pryzgint… Paweł Pryzgint… Jerzy Pryzgint[15] (21 жніўня 1780 году); Franciszek Pryzgint[16], Jerzy Pryzgint[17] (9 лютага 1785 году); Felicjan Pryzgint, porucznik i deputat z Ksiestwa Żmudzkiego (1786 год)[18]; Jerzy Brozgint (9 лютага 1791 году)[19].

Remove ads

Носьбіты

Прызгінты (Pryżgint, Pryzgint) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні, Ашмянскага і Лідзкага паветаў[20].

На 1903 год існаваў засьценак Прызгенцішкі ў Вількамірскім павеце Ковенскай губэрні[21].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads