Гента (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гента, Гент, Гінт (Гінць, Кіньт), Генда — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Ганда або Ганта, Гента або Генда, пазьней Гент (Gando, Ganto, Gento, Gendo[1], Gentt[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -генд- (-гент-, -гінт-) паходзіць ад гоцкага gands 'посах', пераноснае 'чары'[4][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Гінцейка, Гентыла (Гендзела, Гінтыла, Гінтэль), Гінцін, Гінтэр (Гінтар), Гендрык, Вігінт, Сугінт, Таўгінт, Эйгінт (Эйгент), Ягінт (Агінт, Егінт, Ягент). Адзначаліся германскія імёны Gentke (Gendecke), Gentile (Gendele, Gindel, Gentel), Genten, Genter, Gendricus, Wigent, Sugenti, Theogint, Eigint, Aginto (Egind).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Gindel, Ginter, Ginthart, Genderyk[7].

У Чэхіі гістарычна бытавала германскае імя Genth[8].

У Прусіі бытавалі імёны Gande / Ginde (1360 год)[9][10], Gandiko[b] (1360 год)[9], Gandil / Gintil / Gintel[c] (1360, 1364, 1372, 1388, 1399, 1410 і 1419 гады)[14][10], Gintune[d][18], Gintar[e][10], Genderik[f] (1361 год)[21]. Апроч таго, у Прусіі адзначаліся прозьвішчы Gandt[22] і Gandowitz[23].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Тотъ Кгентъ[g] просилъ у насъ землицы[24] (5 чэрвеня 1457 году)[25]; дядковичи его Янъ Гинцичъ (10 чэрвеня 1496 году)[26]; Войтехъ Кгынтовичъ (пачатак XVI ст.)[27]; Янушко Киньтовичъ[28], Шымъко Кгинътович[29] (1528 год); Матей Кгинтович (1538 год)[30]; Войтеховая Кгинтовна удова (1567 год)[31]; бояре волости Шавленской… Петрашъ Гинтовичъ[32], boiare nasi włosci Szawelskiey… Pietrasz Gintowicz (25 лютага 1569 году)[33]; Gintowicz (1671—1681 гады)[34]; Parafia głębocka… Giendy (1784 год)[35]; Marianna Ginto (1804 год)[36][h].

Remove ads

Носьбіты

Гінтовічы (Gintowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[52].

Генты (Gent) гербу Стылярскі і Кенды (Kiend) гербу Кораб — шляхецкія роды Рэчы Паспалітай[53].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся засьценак Гентава або Гоўцы Малыя ў Браслаўскім павеце[54].

На 1905 год існаваў фальварак Гентышкі ў Маляцкай воласьці[55].

На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Гентава, на гістарычнай Ашмяншчыне — Гінтаўшчына, на гістарычнай Наваградчыне — Гінцавічы.

Remove ads

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак пэўнасьці пры тлумачэньні іменнай асновы -генд- (-гінд-) зь летувіскай мовы, адзначаюся магчымасьць повязі з pa-sigèsti (pasigeñda) 'заўважаць брак кагосьці (чагосьці)', а для іменных асноваў -гінт- і -гін- прызнае за найбольш адэкватнае gìnti 'бараніць, чыніць адпор'[5] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведных словаў і іх значэньняў у летувіскіх слоўніках, тым часам у слоўніку Канстанціна Шырвіда слова gìnti падаецца толькі ў значэньні 'забараніць, не даваць'[6])
  2. Адзначалася германскае імя Gendecke[11]
  3. Адзначалася старажытнае германскае імя Gantalo (Gindel[12], Gentel[13])
  4. Адзначалася старажытнае германскае імя Gantun[15] (Gentun[16][17])
  5. Адзначалася германскае імя Genter[19]
  6. Адзначалася старажытнае германскае імя Genderich[20]
  7. У публікацыі 1995 году падаецца прачытаньне Тоткгентъ
  8. Таксама:
    • Гінтант: Narborth a Jan Ginthunthowiczy… Bohdan Ginthonthowic (1558 год)[37];
    • Гентут (адзначалася германскае імя Gentet[38][39]): Gientuciszki (1744 год)[40];
    • Гендвіла, Гендзьвіла, Гінтвіла (адзначалася старажытнае германскае імя Gandoildis[41]): Jan Giendwiło… Marcin Gindwił (1667 год)[42], pan Franciszek Giendwiłło (14 лютага 1744 году)[43], Ґендзьвіла (Ґендзьвіл) і Ґінтвілы — літоўскія шляхецкія роды[44], у Польшчы адзначаецца прозьвішча Гендзьвіл (Gendźwiłł, Gendzwiłł)[45];
    • Гандвіс: Gandois von Tiltenikin (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[46];
    • Гінтвойн (адзначалася старажытнае германскае імя Gentvinus[47]): Tomasz Gintwoyn woyt (23 красавіка 1795 году)[48];
    • Кентрат (адзначалася старажытнае германскае імя Gendrad[20]): Кентрат (Kentrat) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[49];
    • Студгінт: Пац Студкгинтовичъ (1528 год)[50]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads