Прышмонт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прышмонт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Пры́шмант (Прашмунт, Прэшмунт).
Паходжаньне
Бросмунд або Просмунд (Brosmundus, Prosmund[1][2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова прэз- (проз-, прош-) (імя ліцьвінаў Прэзгінт; германскія імёны Prezila, Prezzold) паходзіць ад старагерманскага proz 'каштоўнасьць, шляхетнае каменьне'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4]. Такім парадкам, імя Прышмонт азначае «каштоўны палкасьцю»[6].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[7] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Пришъмонту (1432 год[9], XVI ст.)[10]; бояре остринскии Станко а Ивашко Пришминтовичи <…> у бояр остринских у Станка Пришмонтовича и в его сынов у Богдана, а в Юрья, а в Лаврина, а в Мартина (28 лютага 1516 году)[11]; люди Ясвоинское волости, на йме: Мартин Марковичъ з братомъ своимъ Щепаномъ Опришмонтовичы (сьнежань 1534 году)[12]; бояромъ нашымъ волости Еишыское… Прышмонътомъ (27 чэрвеня 1558 году)[13]; Olkinicis R. P. Iosephus Pryzmont (1710 год)[14]; Dobrogost Pryżmont (26 кастрычніка 1736 году)[15]; pan Ludwik Gimbut Przyszmąt (5 кастрычніка 1765 году)[16]; Ludwik Przyszmąt-Chorzelski (26 жніўня 1766 году)[17]; Józef Pryszmontt (1784 год)[18]; Matheum Priszmont (25 лістапада 1794 году)[19]; Judyta Priszmontt (1807 год)[20]; Mikkel Prieszmunth (1808 год)[21]; Michał Praszmunt (1923 год)[22].
Remove ads
Носьбіты
- Прышмонт — літоўскі баярын, які атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча чалавека ў Медніцкай воласьці (Жамойць)
- Ганна Прашмунт — жыхарка вёскі Дварчанаў[23]
Прышманты (Pryszmont) гербаў Лебедзь, Пабог і Равіч — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні, Ашмянскага, Лідзкага[24] і Троцкага паветаў[25].
Гімбуты-Прышманты — літоўскі шляхецкі род[26].
На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Прашмант, Прашмунт і Прошмунт у летувізаваных формах[27].
У Эйшыскай парафіі існавалі ваколіца Прышманты (Pryszmonty)[28].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Прышманты.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads