Гінтэр

мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гінтэр, Гінтар, Гентар (Гентэр, Кентар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гантар, пазьней Гентэр або Кантэр (Ganthar, Genther, Genter[1], Kanter) і Эрыганд (Erigand) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -генд- (-гент-, -гінт-) (імёны ліцьвінаў Гентыла, Агінт, Эйгінт; германскія імёны Gentile, Aginto, Eigint) паходзіць ад гоцкага gands 'посах', пераноснае 'чары'[3], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[4], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[5], германскага heru 'меч'[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Ginter[7].

У Памор’і адзначалася прозьвішча Ginther[8].

У Прусіі адзначалася імя Gintar[9]. Апроч таго, у Прусіі бытавалі прозьвішчы Ginther[10] (Ginter), Ganter[11] і Kanter[12], у тым ліку ў ваколіцах Мэмэлю[13][14].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Кендаровіч (Kiendorowicz)[15].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Стан Кгентрович… Нармонт Кентрович (1537 год)[16]; надъ рекою Кгенторомъ… рекою Кгенторомъ (1554 год)[17]; Maciey Ginter (15 траўня 1567 году)[18]; succollectorowi iego Krzysztofowi Ginterowi (7 ліпеня 1682 году)[19]; презъ пана Кгинтера, писара целного (1684 год)[20]; Michał Ginter (1690 год)[21]; Alberto Giendarz (1734 год)[22]; Adalberto Gendarz (1737 год)[22]; laboriosis Adalberto Gendar (1742 год)[22]; Adalberto Giendar (1744 год)[22]; Michał Ginter Chorąży Petyhorski Deputat na Trybunał z Wdztwa Nowogrodzkiego (4 кастрычніка 1765 году)[23]; Genterowna (1780 год)[24]; Michał Ginter pod. woj. nowogródzkiego (20 жніўня 1788 году)[25]; Michał Ginter stolnik woj. nowogródzkiego (16 лістапада 1790 году)[26]; Regina Gintar (1751 год)[27]; Jan Genterr (1831 год)[28]; Ginter Maria (8 жніўня 1886 году)[29].

Remove ads

Носьбіты

Гінтэры[32] (Ginter) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[33].

Гінтарэвічы — парафіяне касьцёла ў Нягневічах (Наваградчына) на 1848 год[34].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads