Ягінт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ягі́нт (Е́гінт, Яге́нт, Эгінт), Агі́нт  — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Агінта або Егінд (Aginto[1], Aginthe[2][3], Egind) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова ег- (аг-, ек-) (імёны ліцьвінаў Ягвін, Ягоўд; германскія імёны Egwinus, Egold) паходзіць ад гоцкага agis 'страх' або agja 'вастрыё, меч'[5], а аснова -генд- (-гент-, -гінт-) (імёны ліцьвінаў Гентыла, Гінтэр, Эйгінт; германскія імёны Gentile, Genter, Eigint) — ад гоцкага gands 'посах', пераноснае 'чары'[6].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Агент (Agent) і Огінт (Ogint)[7].

У ваколіцах Русі (Прусія) адзначаліся прозьвішчы Agint[8] і Agent[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Eginthen[10], Egynten[11] (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга); Jaginth cum germano Romeikowicz (6 сьнежня 1410 году)[12]; under deme hoptmanne Jagdind genand woywode czur Lydaw (1422—1429 гады)[13]; Ганусу Екгинътовичу[14], чоловековъ… а Якинъта[15] (1440—1492 гады); domini Jagint… Jagynt (1452 год)[16]; Joannes Jagynthowicz Rimowjd (29 чэрвеня 1460 году)[17]; в Богдана а въ Якгинъта Воикгаловичов выменил землю ихъ отчинъную (2 ліпеня 1493 году)[18]; купил в Михаила а въ Якуба а в Матея Якинтовичовъ… их брата Андрушковы делницы (12 траўня 1497 году)[19]; на Миколаевую Галжбету Якинътовича, што жъ свекоръ ее Михаило Якинтовичъ (15 чэрвеня 1501 году)[20]; оделщанину Богдану Станевичу дана земля дядковщина его Якгинтовщина (2 жніўня 1512 году)[21]; люди Сомилишское волости: Якубъ Якгинтович (24 кастрычніка 1522 году)[22]; земли пустовъских… Якгинътовъщыну (5 сьнежня 1522)[23]; земль пустовских у в Оникъштенском повете… Якгинътовщину (4 красавіка 1525 году)[24]; Якгинт[25], Ян Якгинтовичъ[26], Якгинтовая Зофея[27] (1528 год); въ Сомилишъской волости… люди… Якубъ Якинтович (1529 год)[28]; Ja, Zophia Jaginthowna (6 красавіка 1536 году)[29]; Якгинтишки (1537 год)[30]; на Чернюху Якгинтовичъ и на дочку ее Недельку… Чернюха Янова дочка Якгинтовичъ (22 чэрвеня 1539 году)[31]; у Новомъ Дворе подданый господарьский Городенский Шиманъ Говеновичъ Якгинтовича (29 сьнежня 1540 году)[32]; з ыменья своего Окгинтъ[33], Войтехъ Якгинтовичъ[34] (1567 год); бояромъ господаръскимъ повету Ковенского Юрью Томашу и Павлу Яновичомъ Якгинтовича[35], Я Юрый, я Томашъ, а я Павелъ Яновичы Якгинтовича, бояре господарьские повету Ковенского[36] (23 чэрвеня 1583 году); на бояръ господарьскихъ повету Ковенского Юрья, Томаша, а Павла Яновичовъ Якгинтовичовъ (17 студзеня 1584 году)[37]; пани Катерына Балтромеевна Якгинтовича Яновая Станиславовича Кгруздзевая (10 кастрычніка 1596 году)[38]; Mihołaj Jagint na miejscu rodzica swego Marcina Jaginta (1667 год)[39]; Zofia Jagintowiczowa[40], Krzysztof Jagintowicz[41] (1690 год); Jagintowicze… Oginty… Jakintany… Ogince (1744 год)[42]; Anna Jagintt (1752 год)[43]; Antoni Egintowicz… Jan Jagintowicz (8 лютага 1769 году)[44]; Krzysztof Jakint (1770 год)[45]; dwór Oginty (1782 год)[46]; Parafia bobtowska… Jagintowicze — okolica (1784 год)[47]; Antoni Jagientowicz… Jerzy Jagintowicz… Jan Jagintowicz… Stanisław Jagintowicz… Jerzy Jagientowicz… Michał Jagintowicz; Stanisław Jagintowicz (11 лютага 1784 год)[48]; Antoni Jagintowicz… Jan Jagientowicz (9 лютага 1785 году)[49]; Jerzy Jagientowicz; Ignacy Jagientowicz… Jan Jagientowicz; Jerzy Agintowicz x; Ignacy Agintowicz x… Antoni Jagientowicz x; Wincenty Jagientowicz x; (9 лютага 1791 году)[50]; Benedykt Jagientowicz… Michał Jagientowicz… Kazimierz Pietkiewicz z Jagientowicz… z Jagintowicz: Onufry Rudziewicz; Jan Stankiewicz… Michał Jagintowicz z Szatyjów (10 лютага 1791 году)[51]; Jerzy Ogint (1801 год)[52].

Remove ads

Носьбіты

  • Ягінт ( па 1434) — староста лідзкі, меў сына Яна Рымавіда
  • Ганус Егінтавіч — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
  • Міхайла, Якуб, Мацей і Андрушка Ягінтавічы — літоўскія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1497 годзе
  • Ягінт — майшагольскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Ян Ягінтавіч — тавянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Рэйна Балтрамееўна Ягінтовіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1581 годзе[53]
  • Кацярына Балтрамееўна Ягінтовіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1585 годзе[54]
  • Мікалай Ягентовіч — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1620 годз[55]
  • Якаў Агінт — селянін з гістарычнай Упіччыны, які ўпамінаецца ў 1825—1826 гадох[56]
  • Міхаіл Іванавіч Агінт (Огінт) — старшыня Кібурскай воласьці на 1897 год[57]

Ягінтовічы[58] (Jagintowicz) гербу Тапор — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[59].

Ягінтовічы (Jagintowicz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[60].

Ягінтовічы або Ягентовічы (Jagintowicz, Jagientowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[61].

Егінтовічы (Jegintowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[62].

Эгінтовічы (Egintowicz) гербу Ясенчык[63] — літоўскі шляхецкі род[64].

Ягентовіч (Jagientowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[65].

У 1784 годзе ўпамінаўся маёнтак Агінты (Огинты) ва Ўпіцкім павеце[66].

На гістарычнай Гарадзеншчыне існуе вёска Ягінты, на гістарычнай КовеншчынеАгінты і Ягентавічы.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads