Прэм’ер-ліга чэмпіянату Ўкраіны па футболе 2023—2024 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Прэм’ер-ліга 2023—2024 гадоў — 33-і розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Ўкраіны, які праходзіў з 29 ліпеня 2023 году па 25 траўня 2024 году. Чэмпіёнам стаў «Шахтар», які тым самым здабыў свой 15-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.

Клюбы

У турніры бралі ўдзел 16 клюбаў, зь якіх 13 былі ўдзельнікамі папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся зь Першай лігі — «Палесьсе», «Абалонь» і ЛНЗ. Гэтыя клюбы замянілі «Інгулец», «Мэталіст» і «Львоў».

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Прэм’ер-ліга
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў; 6) Забітыя мячы; 7) Жарабя або дадатковы матч для вызначэньня чэмпіёна.
Заўвагі:
  1. Паколькі пераможца Лігі чэмпіёнаў «Рэал Мадрыд» кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў Ля Лізе, «Шахтар» атрымаў месца адразу ў лігавым этапе Лігі чэмпіёнаў як чэмпіён з найвышэйшым каэфіцыентам сярод удзельнікаў кваліфікацыі.
  2. Паколькі пераможца Кубка Ўкраіны «Шахтар» кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы, прызначаная для пераможцы Кубка, перайшла трэцяй камандзе лігі, а кваліфікацыя ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў перайшла пятай камандзе лігі.
  3. «Дніпро-1» зьняўся з усіх турніраў у сэзоне 2024—2025 гадоў з-за фінансавых цяжкасьцяў. Заняўшы чацьвёртае месца ў Прэм’ер-лізе ў сэзоне 2023—2024 гадоў, ён кваліфікаваўся ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў, дзе яму прысудзілі тэхнічныя паразы (0:3) у абодвух матчах.
  4. Пункты ў гульнях паміж сабою: «Зара» — 7, «Колас» — 6, «Чарнаморац» — 4
Remove ads

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Аба ...
Крыніца: Прэм’ер-ліга
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.
Заўвагі:
  1. Матч скончыўся зь лікам 0:0, але пазьней «Александрыі» прысудзілі тэхнічную паразу 0:3 за ўдзел у матчы незарэгістраванага гульца.

Пераходныя матчы

Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы, дзе «Верас» і «Абалонь», якія занялі адпаведна 13-е і 14-е месцы ў Прэм’ер-лізе, супрацьстаялі «Леваму Берагу» і «Эпіцэнтру», якія занялі адпаведна трэцяе і чацьвёртае месцы ў Першай лізе. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабылі «Верас» і «Абалонь», і ўсе клюбы засталіся ў сваіх лігах.

Першыя матчы

Больш інфармацыі Эпіцэнтар, 1:1 ...
Больш інфармацыі Абалонь, 1:0 ...

Матчы ў адказ

Больш інфармацыі Верас, 3:1 ...
Больш інфармацыі Левы Бераг, 1:1 ...
Remove ads

Дадатковы міні-турнір

19 ліпеня 2024 году «Дніпро-1» зьняўся з Прэм’ер-лігі ў сэзоне 2024—2025 гадоў. 22 ліпеня 2024 году Ўкраінская асацыяцыя футболу вызначыла, што замест «Дніпра-1» у Прэм’ер-лізе згуляе пераможца дадатковага міні-турніру, які правялі з 26 па 30 ліпеня. Перамогу здабыў «Левы Бераг», які тым самым атрымаў месца ў Прэм’ер-лізе на сэзон 2024—2025 гадоў.

Паўфіналы Фінал
    
Левы Бераг Кіеў (п) 1 (5)
Мэталіст 1925 Харкаў 1 (4)
Левы Бераг Кіеў 3
Мінай 0
Эпіцэнтар Камянец-Падольскі 3 (3)
Мінай (п) 3 (5)
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads