Пшамыслаў Тытань
польскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пшамыслаў Тытань (па-польску: Przemysław Tytoń; нар. 4 студзеня 1987 году, Замасьць, Польшча) — польскі футбаліст, брамнік нідэрляндзкага клюбу «Твэнтэ». Былы гулец нацыянальнай зборнай Польшчы.
Remove ads
Кар’ера
Раньнія гады
Пшамыслаў нарадзіўся ў горадзе Замасьць. Сваю прафэсійную кар’еру ён пачаў у родным горадзе, у камандзе «Гэтман» у 2004 годзе. У пачатку 2005 году футбаліст папоўніў склад каманды «Гурнік» з Лэнчны. Увосень 2007 году Тытонь заключыў пяцігадовае пагадненьне зь нідэрляндзкай «Родай». Дэбютаваў у складзе каманды 29 сакавіка 2008 году, у матчы супраць «Гэраклесу» з Альмэлё, які скончыўся нулявой нічыёй. Паводле вынікаў сэзону 2010—2011 гадоў Тытань стаў другім пасьля Маартэна Стэкеленбурга ў сьпісе найлепшых брамнікаў Эрэдывізіі. Улетку 2011 году гулец атрымаў прапанову аб пераходзе ад бэльгійскага «Генку», але ня прыняў яе.
ПСВ Эйндговэн
16 жніўня Пшамыслаў быў аддадзены ў гадавую арэнду ў клюб ПСВ, а 20 студзеня 2012 году зь ім быў падпісаны чатырохгадовы кантракт[3]. Дэбютаваў у складзе ПСВ 11 верасьня 2011 году, у гульні супраць «ВВВ-Вэнлё», у якой прапусьціў тры мячы, а сустрэча сконылася зь лікам 3:3.
18 верасьня, у сваім другім матчы за эйндговэнскі клюб з амстэрдамскім «Аяксам» (2:2), на 44 хвіліне сустрэчы, пры ліку 1:0 на карысьць гаспадароў, Тытань сутыкнуўся са сваім аднаклюбнікам Тымаці Дэрэйкам, у выніку чаго атрымаў сур’ёзнае страсеньне мозгу, але рэнтген паказаў адсутнасьць расколінаў або дэфэктаў шыі й чэрапа[4].
8 красавіка 2012 году Тытань разам з ПСВ выйграў першы ў сваёй прафэсійнай кар’еры сур’ёзны трафэй — Кубак Нідэрляндаў, абыграўшы ў фінале «Гэраклес» зь лікам 3:0.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Выступаў за юнацкую й моладзевую зборныя Польшчы. 29 траўня 2010 году, у матчы супраць зборнай Фінляндыі, які скончылася зь лікам 0:0, Тытань дэбютаваў у складзе першай зборнай Польшчы. 27 траўня 2012 году футбаліст быў уключаны ў канчатковую заяўку зборнай Польшчы на чэмпіянат Эўропы 2012 году[5]. 8 чэрвеня, у матчы адкрыцьця чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Грэцыі, Пшамыслаў выйшаў на замену на 70-й хвіліне замест Мацея Рыбуса пасьля таго, як Войцех Шчэнсны быў выдалены з поля, і адбіў пэнальці ад Ёргаса Карагуніса.
Remove ads
Дасягненьні
ПСВ:
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2012
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2012
«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2022
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads