Паўднёва-Заходняя Азія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўднёва-Заходняя Азія — частка сьвету ў Азіі, які ўключае ў сябе Каўказ, горы Туркмэністану і Ірану, Армянскае нагор’е й Іранскае нагор’е, міжрэчча Тыгру й Эўфрату, Арабійскую паўвыспу, Блізкі Ўсход.
Назвы на іншых мовах
На мовах гэтай часткі Паўднёва-Заходняя Азія мае назоў: па-арабску: جنوب غرب آسيا, па-азэрбайджанску: Ön Asiya, па-пэрсыдзку: جنوب غربی آسیا, па-армянску: Առաջավոր Ասիա, па-габрэйску: דרום-מערב אסיה, па-грузінску: დასავლეთი აზია, па-турэцку: Güneybatı Asya.
Геалёгія і клімат
Большая частка Паўднёва-Заходняй Азіі прадстаўляе сабой горы, якія зьяўляюцца працягам горных храбтоў Паўднёвай Эўропы. Паўднёва-Заходняя Азія багатая на нафту. Яна ў асноўным залягае ў Пэрсыдзкай затоцы й у Касьпійскім моры.
Значную ролю ў харчовай гаспадарцы мае жывёлагадоўля.
Сучасная дзяржаўная будова
Цяпер у Паўднёва-Заходняй Азіі разьмешчаныя наступныя краіны::
- Аб’яднаныя Арабскія Эміраты
 - Азэрбайджан
 - Аман
 - Армэнія
 - Аўганістан
 - Бахрэйн
 - Грузія (часткова)
 - Емэн
 - Ізраіль
 - Ірак
 - Іран
 - Катар
 - Кіпр
 - Кувэйт
 - Лібан
 - Саудаўская Арабія
 - Сырыя
 - Турэччына
 - Эгіпет (толькі Сынайская паўвыспа)
 - Ярданія
 
У Паўднёва-Заходняй Азіі знаходзяцца значаная частка непрызнаных або часткова прызнаных дзяржаваў сьвету::
- Абхазія
 - Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпру
 - Рэспубліка Паўднёвая Асэтыя
 - Дзяржава Палестына
 - Нагорна-Карабаская Рэспубліка
 
Асноўныя этнічныя насельнікі Паўднёва-Заходняй Азіі:
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads