Загальцы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Загальцы
Remove ads

Загальцы́ (па-ўкраінску: Загальці́ ) — сяло ў Барадзянскай мястэчкавай тэрытарыяльнай грамадзе Бучанскага раёну Кіеўскай вобласьці Ўкраіны.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Герб уласны роду князёў Глінскіх
Thumb
Герб Ліс роду Івашэнцавічаў

15 траўня 1499 году вяпікі князь літоўскі Аляксандар пацьвердзіў права князя Івана Дашковіча Глінскага, яго княгіні і нашчадкаў, на вечнае валоданьне добрамі Ставок, Гастомель з даньнікамі ў Загальцах і Запрудзічах[1]:

… вси тыи… имѣнья, Ставокъ, и Гостомль, и даньники въ Загалцохъ и въ Запрудичохъ, што выслужилъ онъ на отцы нашомъ короли его милости и на насъ, даемъ ему знову, даруемъ и записуемъ, и тымъ нашимъ листомъ вѣчно потвержаемъ князю Ивану и его кнегини, и ихъ дѣтемъ и напотомъ будучымъ ихъ счадкомъ…

Прывілеем ад 25 чэрвеня 1509 году кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Стары падараваў «шляхотъне врожонымъ дворяномъ» Багдану, Андрэю і Зьмітру Івашэнцавічам, акрамя іншага, «села... Опачичина на Припяти, а Мухоедовичы.., а Загальцы...». У дакумэнце сказана, што фартуна належала яшчэ іхнаму дзядзьку пану Раману Івашэнцавічу, пазьней жа трымаў муж дачкі нябожчыка, а іхняй стрыечнай сястры, каралеўскі «зрадъца» князь Іван Львовіч Глінскі[2], былы ваявода кіеўскі.

Згаданыя Загальцы ў дароўнай грамаце ўнучкі пана Сямёна Хведаравіча Полаза Фенны свайму другому, пасьля Мельхіёра Насілоўскага, мужу пану Шчаснаму Харлінскаму, пісанай 6 сьнежня 1568 году[3]:

Я, Фенна Дмитровна Любецкая, жона пана Щасного Харлинского, дворенина и струкциса господара короля его милости, вызнаваю и явно чиню сим моим листомъ всим посполите и кожному з особна, кому того чтучи слышати нинешним и напотом будучимъ: што перво сего матка моя небожчица кнегиня Дмитровая Романовича Любецкая кнегиня Фенна Семеновна Полозовна небожчику брату моему а сыну своему князю Богушу Дмитровичу Любецкому зостала винна певную суму пенезеи две тысечи копъ грошеи личбы литовское, которую взявши до рукъ своих, на потребы свое властные обернула и в тои суме двохъ тисечах копахъ грошеи заставила сыну своему а брату моему именя свое отчизные, дедизные, материстые у повете Киевскомъ лежачие, тоестъ… Хоиники, Остроглядовичи, Новоселки, Глядковичи, Хвостницу, Ставокъ, Сосновую, половицу Лопатина, Загайцы, Гостомлъ, Вытечов, Бышов, Бугаювъ, землю Злобицкую, три дворища в месте Киевскомъ а дворище, на которомъ былъ двор небожчика деда моего пана Семена Полоза, которые именя и дворища вышеи мененые въ тои суме его милости малжонкови моему заделати и нагородити а на часы пришлыи и потомныи его милост охотнеишимъ и прихилнеишимъ уделати... Писан в Луцку, лета Божего нароженя тисеча пятсот шестдесят осмого, месеца декабра, шостого дня

Карона Каралеўства Польскага

Згодна з падатковым рэестрам Кіеўскай зямлі (ваяводзтва) на 1581 год, з 3 дымоў асадных сялянаў і 1 агародніка сяла Загальцы пана Шчаснага Харлінскага, падкаморага кіеўскага, з 5 дымоў асадных і 1 агародніка таго ж сяла пана Макаравіча выбіралася адпаведна па 15 грошаў і 6 грошаў[4].

13 студзеня 1591 году Войцех Карвоўскі і сын яго Аўгустын засьведчылі акт «вячыстага продажу» князю Ўладыславу Збараскаму сваёй маетнасьці ў Кіеўскім павеце, а менавіта – сяла Кухары зь селішчамі над рэкамі Цецераў і Ірша, сёлаў Скугрын, Ясеніцы з гарадзішчам Матыжын... над ракой Здвыж, сяла Загальцы і інш.[5]

26 чэрвеня 1600 году Шчасны Харлінскі запісаў Загальцы сыну Юрыю, зазначыў пры тым, што дажыцьцёва ўладальніцай сяла застаецца яго маці Катарына з роду князёў Збараскіх[6].

21 красавіка 1625 году панства Крыштаф і Ганна зь Яловічаў Малінскіх Макаравічы Івашэнцавічы заставілі Аляксандру і Тэадоры Балычанцы Алексічам мястэчка Казятычы/Барадзянка, сёлы Дружня, Аляксандрава Воля, Загальцы Малыя або Качалы, Загальцы Вялікія за суму ў 19 650 злотых[7]. Згодна з тарыфам падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1628 году, з 2 osiadłych дымоў сяла Загальцаў пана Крыштафа Макаравіча, якое трымаў у заставе пан Аляксандар Алексіч, выбіралася па тры злотых[8].

У 1640 годзе Крыштаф Макаравіч прадаў Барадзянскі маёнтак Андрэю Драгаеўскаму. У транзакцыі вялося пра двор і мястэчка Казятычы альбо Барадзянка з фальваркам, сяло Дружня з дваром і фальваркам, сёлы Загальцы, Качалы, Пяскоўка, Аляксандравая Воля, Новая Грэбля з падданымі цяглымі й няцяглымі, з баярамі служылымі й путнымі, з агароднікамі й падсуседкамі, з усімі працамі, чыншамі ды інш./[9].

У 1659 годзе ігумен Феадосій і чарняцы Міхайлаўскага манастыра выкарысталі зручны момант, каб завалодаць шляхецкімі добрамі, білі чалом маскоўскаму цару Аляксею Міхайлавічу. 31 сьнежня т. г. манарх выдаў пажаданую для іх грамату[10]:

...И мы, великий гсдр цр и великий княз, Алексий Михайлович всея Великия и Малыя и Белыя Россиі самодержец, Михайловского мнстра игумена Феодосия з братиею пожаловали теми шляхетскими маетностями: Бородянкою, Новою Греблею, Загалцами, да на Полесю за Припетю двема деревенками: Мосанами и Красносельем со всеми доходи буде те маетности нне впусте и никто ими не владеет и впредь о тих маетностях спору и челобитя от казаков не будет велели владеть им и на те маетности велели им дат ншу великого гсдря жаловалную грамоту за ншею гсдрскою печатью и по ншей гсдрской милости Михайловского мнстра игумену Феодосию з братиею и хто по нем иний игумен и братия будут тими маетностями, селцом Бородянком доходи всякия збирать попрежнему, как имано напред сего.

Дана ся нша царскаго величества жалованная грамота в ншем црстующем граде Москве лета от создания миру 7168 мсца декабра 31 дня.

У хуткім часе тое маскоўскае падараваньне пацьвердзіў унівэрсалам украінскі гэтман Юрый Хмяльніцкі[11]:

...Всей старшине и черни Войска его царского вел: Запор: и всякого стану людем, которым колвекъ о томъ ведати належит. Іжъ яко его царское вел. изволил з побожности своей, пожаловавши на монастыр святого Золотоверхого Михайла Киевский, надал повагою своею царскою оной для выживленя братіи маетности лядскіе, называемыи Бородянку, Новую Греблю и Загальце, а на Полесю за Припетю, Мосаны и Красноселля: так и мы не в чом воле и наданя его царского вел: не нарушаючи, ведлуг грамоты царской, мы иж вновъ наданыи маетности вышменованыи от его царского вел: сим нашим варуемъ уневерсаломъ, абы нехто з старшины и черни Войска его царского вел: Запорозкого и всякого стану людей помененым законникам моныстыра Золотоверхо[го] Михайловского Киевского в обнятю вышъменованых маетностий в спокойном держаню и пожитковъ з ных уживаню найменшею не был перешкодою и нехто в тые маетности не втручался, под срокгим каранем войсковым и повторе напоминаемъ. З Чигрина, 22 фебруаріа, року 1660. Юрей Хмелницкий, рукою власною.

Пасьля Андрусаўскага замірэньня 1667 году, Барадзянка і Загальцы вярнуліся да паноў-шляхты, падданых Рэчы Паспалітай. Паводле тарыфу падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва, у 1683 годзе з 24 дымоў (×6 — каля 144 жыхароў) сяла Загальцы пана Андрэя Драгаеўскага, харунжага люблінскага, выбіралася 9 злотых[12].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Загальцы апынуліся ў Расейскай імпэрыі. З 1797 году сяло — у межах Кіеўскага павету Кіеўскай губэрні.

Найноўшы час

Thumb
Мапа Кіеўскай акругі УССР. 1925 г.
Thumb
Мапа Барадзянскага раёну Кіеўскай акругі. 1925 г.

У 1925 годзе сяло Загальцы — у складзе Барадзянскага раёну Кіеўскай акругі УССР.

Remove ads

Заўвагі

    Крыніцы

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads