Пяскі (Голацкі сельсавет)
вёска ў Голацкім сельсавеце Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пяскі́[1] (таксама Пя́скі[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавету.
Знаходзіцца за 50 кілямэтраў на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 6 км ад чыгуначнай прыпыначнага пункту Седча лініі Менск-Асіповічы.
Remove ads
Гісторыя
У пачатку 20 ст. у Пярэжырскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасля рэвалюцыі адкрыта працоўная школа 1-ай ступені. У 1933 г. быў створаны калгас «Чырвоная Беларусь».
З чэрвеня 1941 г. да пачатку 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Remove ads
Насельніцтва
- Пачатак ХХ ст. — 38 двароў, 388 жыхароў
- 1917 год — 41 двор, 298 жыхароў
- 2009 год — 75 чалавек[2]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads