Радчыцк

вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Радчыцк
Remove ads

Ра́дчыцк[1] — вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, на поўнач ад шашы Р6, за 20 км на захад ад Століна. Радчыцк уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Радчыцкага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У летапісных крыніцах Радчыцк вядомы з 1390 року.

Млоцкімі, якім належала вёска, была пабудавана драўляная царква, але ў 1760 року згарэла. У тым жа року была адноўлена на сродкі прыхаджан. Пасьля Радчыцк перайшоў да Скірмунтаў. На сродкі Аляксандра Скірмунта замест папярэдняй, ужо струхнеўшай царквы ў 1841 року была ўзьведзена мураваная прыхадзкая царква.

У 1863 року адкрыта земскае народнае вучылішча. На 1886 рок — сяло, цэнтар воласьці Пінскага павету Менскай губэрні. Меліся вінакурны завод і млын. Па перапісе 1897 року зьявіліся: школа царкоўнай граматы, хлебазапасная лаўка, піцейны дом.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1886 рок — 66 двароў, 792 жыхары; 1897 рок — 176 двароў, 1128 жыхароў
  • XX стагодзьдзе: 1909 рок — 246 двароў, 1329 жыхароў; 1921 рок — 274 двары, 1554 жыхары; 1939 рок — 470 двароў, 2373 жыхары; 1959 рок — 660 жыхароў; 1970 рок — 1233 жыхары; 1980 рок — 1025 жыхароў; 1999 — 689 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2002 рок — 277 двароў, 645 жыхароў; 2010 — 535 жыхароў
Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Thumb
Царква ў 1912 годзе
  • Царква Нараджэньня Божай Маці
  • Магіла Аляксандра Скірмунта

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads