Ракаўцы (Гарадзенская вобласьць)

вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ра́каўцы[2] — вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Крэўскага сельсавету. На захад ад вёскі праходзіць дарога М7.

Хуткія факты
Remove ads

Насельніцтва

  • 2009 год — 331 чалавек[1]
  • 1999 год — 409 чалавек

Скарбы

У 1971 годзе каля вёскі школьнік знайшоў скарб з 826 арабскіх манэтаў (срэбныя дырхемы) IX—X стагодзьдзяў. Скарб быў перададзены на захоўваньне ў Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі. У 2017 годзе выявілася, што апісаны ў шматлікіх навуковых выданьнях скарб — зьнік бязь сьледу. У Інстытуце гісторыі ня ведаюць калі і куды ён падзеўся[3].

У 1987 годзе смаргонскі бульдазэрыст выкапаў каля вёскі яшчэ каля 2,5 тысячы дырхем, якія нейкі час трымаў у хаце. Потым выпадкам пра іх даведаліся супрацоўнікі смаргонскага музэю і перадалі скарб у Нацыянальны музэй гісторыі і культуры Беларусі.

Абодва ракавецкія скарбы лічацца найбуйнейшымі знаходкамі арабскіх манэтаў на тэрыторыі Беларусі.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads