Ракаўцы (Гарадзенская вобласьць)
вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ра́каўцы[2] — вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Крэўскага сельсавету. На захад ад вёскі праходзіць дарога М7.
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 331 чалавек[1]
- 1999 год — 409 чалавек
Скарбы
У 1971 годзе каля вёскі школьнік знайшоў скарб з 826 арабскіх манэтаў (срэбныя дырхемы) IX—X стагодзьдзяў. Скарб быў перададзены на захоўваньне ў Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі. У 2017 годзе выявілася, што апісаны ў шматлікіх навуковых выданьнях скарб — зьнік бязь сьледу. У Інстытуце гісторыі ня ведаюць калі і куды ён падзеўся[3].
У 1987 годзе смаргонскі бульдазэрыст выкапаў каля вёскі яшчэ каля 2,5 тысячы дырхем, якія нейкі час трымаў у хаце. Потым выпадкам пра іх даведаліся супрацоўнікі смаргонскага музэю і перадалі скарб у Нацыянальны музэй гісторыі і культуры Беларусі.
Абодва ракавецкія скарбы лічацца найбуйнейшымі знаходкамі арабскіх манэтаў на тэрыторыі Беларусі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads