Раманы (Івейскі раён)
вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раманы́[1] — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
У XVIII стагодзьдзі фальварак Раманы Суботніцкай парафіі Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва, уласнасьць Радзівілаў.
У XIX—пачатку XX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 38 рэвіскіх душ, адносілася да маёнтка Жамыслаўль, уласнасьць Умястоўскіх. У 1897 г. 20 двароў, 113 жыхароў, у 1909 г. 23 двары, 153 жыхары, 196 дзесяцін зямлі.
У 1921-1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 25 двароў, 139 жыхароў.
3 12.10.1940 г. вёска (36 двароў, 186 жыхароў) у Жамыслаўскім, з 29.4.1960 г. у Суботніцкім сельсаветах Івейскага раёну. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны адкрыта пачатковая школа. У кастрычніку 1950 г. арганізаваны калгас імя М.І.Кутузава. 3 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль». Потым у складзе калгаса «Жамыслаўль».
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 20 чалавек[2]
- 1999 год — 51 чалавек, 23 двары
Крыніцы
Вонкавыя спаслыкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads