Раман Афтаназы

Польскі гісторык, бібліятэкар From Wikipedia, the free encyclopedia

Раман Афтаназы
Remove ads

Раман Уладзімер Афтаназы (па-польску: Roman Włodzimierz Aftanazy; 2 красавіка 1914, Моршын — 7 чэрвеня 2004, Вроцлаў) — польскі гісторык, бібліятэкар, аўтар «Гісторыі рэзыдэнцый на даўніх крэсах Рэчы Паспалітай».

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначнага службоўца. Пачатковую адукацыю атрымаў у моршынскай школе, пасьля чаго паступіў у клясычную гімназію імя Юзэфа Пілсудзкага ў Стрыі. Па сканчэньні ў 1934 року паступіў ва ўнівэрсытэт Яна Казімера ў Львове, які фармальна ня скончыў з-за выбуху II сусьветнай вайны. Аднак працягнуў адукацыю падпольна і скончыў яе ў 1942. Ад студзеня 1940 працаваў у аздараўленчай установе ў Моршыне, з красавіка 1944 — у бібліятэцы «Асалінэюму» ў Львове, дзе браў удзел між іншага ў захаваньні збораў і іхнім пераносе ў кляштар і скляпеньні касьцёлу дамініканаў. У студзені 1945 быў арыштаваны НКДБ і асуджаны да чатырох месяцаў у турме на вуліцы Лонцкага(uk).

Вярнуўшыся да працы ў Асалінэюму, разам з прафэсарам Мечыславам Гембаровічам удзельнічаў у патаемным перавозе ў Польшчу часткі неінвэнтарызаваных збораў установы. Браў актыўны ўдзел у рэстытуцыі збораў Асалінэюму са Львову і Рацлавіцкай панарамы. Львоў прымусова пакінуў(pl) у 1946 і пераехаў ва Ўроцлаў, дзе атрымаў дыплём магістра філязофіі Ўроцлаўскага ўнівэрсытэту за працу «Польская школа ў часы Варшаўскага княства (1807—1816)». Адначасна працягваў працаваць ва ўроцлаўскім Асалінэюме, дзе быў кіраўніком і куратарам аддзелу захаваньня збораў. У 1981 сышоў на пэнсію, хоць працягваў часткова працаваць да кастрычніка 1987.

Remove ads

Навуковая дзейнасьць

Усё дарослае жыцьцё зьбіраў матэрыялы дзеля манаграфічнага апрацаваньня гісторыі польскіх шляхецкіх сядзібаў і палацаў на Крэсах усходніх у межах да 1772 року. Яшчэ ў міжваеннае дваццацігодзьдзе заняўся апісаньнем польскіх сядзібаў і палацаў, езьдзячы па розных мясцовасьцях, фатаграфуючы і зьбіраючы інфармацыю. Да 1939 апублікаваў (пад псэўданімам Ксавэры Недабітоўскі) у розных папулярных выданьнях прынамсі некалькі артыкулаў. Манумэнтальная манаграфія 1500 рэзыдэнцыяў у 11 тамах была выдадзеная ў Польшчы сьпярша ў 1986—1994 роках коштам Андрэя Цеханавецкага зь Лёндану, другое выданьне выйшла значна большым накладам у 1991—1997 роках.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Materiały do dziejów rezydencji. Wyd. Instytut Sztuki PAN, 1986—1994 (11 тамоў у 22 кнігах)
  • Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wydawnictwo Ossolineum, Wrocław 1991—1997

Узнагароды і прэміі

  • Галоўная прэмія Міністэрства культуры і мастацтва (1990)
  • Навуковая прэмія ПАН (1990)
  • Прэмія Польскага навуковага таварыства ў замежжы ў Лёндане (1990)
  • Прэмія фундацыі імя Ежы Лойка пры інстытуце Юзэфа Пілсудзкага ў Нью-Ёрку (1993)
  • Прэмія Мескай рады Ўроцлава (1993)
  • Прэмія Фундацыі польскай навукі (1994)
  • Прэмія «Захавальнік нацыянальнай памяці» (2014, пасьмяротна)[2]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads