Раман Воўкаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Раман Воўкаў (нар. 8 студзеня 1987 году) — беларускі футбаліст, нападнік.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец наваполацкага футболу, але яшчэ юнаком апынуўся ў менскім «Лякаматыве», а пазьней трапіў у «Нафтан» з роднага гораду. У наваполацкім клюбе ня даў рады, таму аддаваўся ў арэнды. Гуляючы ў арэндзе за мазырскую «Славію» ў 2009 годзе, выратаваў гэты клюб ад вылету зь Першай лігі, забіўшы вырашальны мяч у дадатковым матчы супраць «Спартака». У 2011 годзе паўторна апынуўся ў мазырскім клюбе, якому дапамог узьняцца ў Найвышэйшую лігу. У 2012 годзе стаў адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату, паклаўшы на свой рахунак 11 галоў).

У сьнежні 2012 году перайшоў у клюб «Менск»[3], але не замацаваўся ў асноўным складзе і ў ліпені 2013 году вярнуўся ў «Славію», скасаваўшы зь менчукамі кантракт на ўземную згоду[4]. У «Славіі» хутка вярнуў сабе месца ў асноўным складзе. Паводле вынікаў сэзону 2013 году «Славія» страціла месца ў Найвышэйшай лізе. Раман, пакінуўшы мазырскі клюб, спрабаваў замацавацца ў складзе дэбютанта Найвышэйшай лігі «Слуцку», але ў сакавіку 2014 году слуцкі клюб разьвітаўся з нападнікам, і неўзабаве Волкаў прыяднаўся да «Іслач»[5][6]. У складзе «Іслачы» трывала гуляў у першым складзе, забіўшы 6 галоў. У ліпені 2014 году пакінуў клюб у сувязі з заканчэньнем кантракта[7] і ў жніўні далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта»[8]. У складзе мікашэвіцкага клюбу стаў пераможцам Першай лігі 2014 году. У студзені 2015 году пакінуў «Граніт»[9].

У сакавіку 2015 году пасьля прагляду стаў гульцом наваполацкага «Нафтана»[10]. Пачынаў сэзон, пераважна выходзячы на замену, а пасьля зыходу ўлетку з каманды Вадзіма Дземідовіча замяніў яго на пазыцыі асноўнага нападніка. У выніку з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клюбу ў сэзоне. У лютым 2016 году праходзіў прагляд у тульскім «Арсэнале», але не падышоў расейскаму клюбу[11]. У выніку, узгодніў кантракт зь «Віцебскам»[12]. У складзе «Віцебску» хутка стаў асноўным нападнікам, з 9 галамі быў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне і дапамог ёй заняць шостае месца ў Найвышэйшай лізе. Сэзон 2017 году таксама пачынаў у пачатковым складзе, але пазьней пачаў часьцей выходзіць на замену. У сьнежні 2017 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Віцебск»[13].

У студзені 2018 году далучыўся да «Гомля» і неўзабаве падпісаў кантракт[14]. У першай палове сэзону 2018 году часьцей выходзіў на замену, а зь ліпеня замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У студзені 2019 году перайшоў у «Гарадзею»[15]. Пачынаў сэзон 2019 году ў стартавым складзе гарадзейцаў, аднак пазьней звычайна выходзіў толькі на замену, але прыцягваўся да матчаў дубля. У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракта пакінуў клюб[16]. У пачатку 2020 году праходзіў прагляд у «Белшыне», але ён скончыўся беспасьпяхова. Пазьней далучыўся да малдаўскага клюбу «Сфынтул Георге» і ў сакавіку падпісаў зь ім кантракт[17]. Стаў адным з асноўных гульцоў каманды. Пакінуў клюб у ліпені 2021 году[18].

У жніўні 2021 году чарговы раз прыяднаўся да наваполацкага «Нафтана»[19], дзе за паўгады пасьпеў забіць 8 галоў і стаць другім бамбардзірам каманды ў сэзоне. У лютым 2022 году перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[20]. Быў асноўным нападнікам каманды, але ў другой палове сэзону 2022 году амаль не гуляў праз траўмы. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з «Дняпром»[21], але праз паўгады зышоў з магілёўскага клюбу[22] і завяршыў прафэсійную кар’еру[23].

Remove ads

Дасягненьні

  • Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2012
  • Уладальнік Кубка Малдовы: 2021
  • Уладальнік Супэркубка Малдовы: 2021

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads