Марк Бэрнэс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Марк Бэрнэс
Remove ads

Марк Бэрнэ́с (25 верасьня 191116 жніўня 1969) — савецкі ўкраінскі актор і выканаўца песень. Ляўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1951), Народны артыст РСФСР (1965).

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...

Адзін з найбольш любімых артыстаў савецкай эстрады, выбітны расейскі шансанье.

Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Remove ads

Творчасьць

Нарадзіўся ў месце Нежын (цяпер Чарнігаўская вобласьць Украіны).

З 1935 году здымаўся ў кіно. Стаў асабліва папулярным пасьля выкананьня роляў Кахужарава ў фільме «Зьнішчальнікі», дзе выканаў песьню «Любімы горад» (муз. М. Багаслоўскага на сл. Я. Далматоўскага) і Дзюбіна ў фільме «Два байцы», у якім зь дзіўнай задушэўнасьцю і прастатой выконваў песьні «Цёмная ноч» (муз. М. Багаслоўскага на сл. В. Агатава), а таксама характэрную, стылізаваную пад адэскую «Шаланды». Іншыя вядомыя песьні ягонага рэпэртуару: «Жураўлі» (муз. Я. Фрэнкеля на сл. Р. Гамзатава), «Я люблю цябе, жыцьцё» (муз. Э. Калманоўскага на сл. К. Ваншэнкіна), «Хмары над горадам ўсталі» (муз. і сл. П. Арманда), «Масквічы» (муз. А. Эшпая на сл. Я. Вінакурава), «З чаго пачынаецца Радзіма» (муз. В. Басьнера на сл. М. Матусоўскага), «Калі б хлопцы ўсёй зямлі» (муз. В. Салаўёва-Сядога на сл. Я. Далматоўскага).

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads