Руба
былое мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ру́ба[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Дзьвіне. Падпарадкоўваецца адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску (уваходзіць у склад Віцебскага гарадзкога савету). Насельніцтва на 2018 год — 7634 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 15 км на паўночны ўсход ад Віцебску, аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка зь Віцебскам, Гарадком, Суражам.
Remove ads
Назва
Тапонім «Руба» ўтварыўся ад слова «рубіць» (рубеж)[3].
Гісторыя
Упершыню Руба ўпамінаецца ў XIX ст. як цэнтар фальварку, у які на 1834 год уваходзілі 4 вёскі Вярхоўскай воласьці Віцебскага павету. У гэты час у фальварку было 144 жыхары. Недалёка знаходзіліся найбольшыя на Дзьвіне парогі, небясьпечныя для суднаў і плытоў. На 1909 год у вёсцы Рубе было 4 двары, аднайменны фальварак знаходзіўся ў валоданьні зямяніна Піскунова.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Руба абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Рубу вярнулі ў склад БССР. На 1926 год у вёсцы было 10 двароў. У 1931 годзе каля Рубы заснавалі вапнавы завод, вакол якога вырасла заводзкае селішча. 31 ліпеня 1970 году Руба атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 31 чал.; 1926 год — 57 чал.; 1999 год — 8648 чал.[4]; 2000 год — 7,7 тыс. чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 8,1 тыс. чал.; 2009 год — 7645 чал., зь іх паводе нацыянальнасьці: беларусы 6022 чал. (78,8%), расейцы 1359 чал. (17,8%), украінцы 179 чал. (2,3%), палякі 20 чал. (0,3%), летувісы 10 чал. (0,1%), габрэі 9 чал. (0,1%), армяне 7 чал. (0,1%), іншыя 39 чал. (0,5%); 2009 год — 7134 чал.[6] (перапіс); 2016 год — 7652 чал.[7]; 2017 год — 7662 чал.[8]; 2018 год — 7634 чал.[1]
Інфраструктура
У мястэчку працуюць 2 сярэднія і дзіцячая спартовая школы, 2 дашкольныя ўстановы, паліклініка, лякарня (на 80 ложкаў), бібліятэка, палац культуры і тэхнікі, дом побыту, пошта. Дзее царква.
Эканоміка
Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў (акцыянэрнае таварыства «Даляміт») і харчовай прамысловасьці.
Каля Рубы, уздоўж ракі і па яе рэчышча, на паверхню выходзяць старажытныя пласты далямітаў — найбольшае ў Беларусі радовішча высокаякасных вапнякоў.
Транспарт
Праз Рубу праходіць магістраль М8E95. Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка зь Віцебскам (у тым ліку празь мескі маршрут № 26 Ціраспаль — Руба), Гарадком, Суражам.
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Працуе гарналыжны цэнтар «Руба». Каля мястэчка дзее аздараўленчы цэнтар «Жалезьнякі»[9].
Славутасьці
- Сядзібна-паркавы комплекс Рэпіных у вёсцы Здраўнёве (XIX ст.).
Страчаная спадчына
- Царква Сьвятога Панцеляймона ў вёсцы Здраўнёве.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads