Рубеж (Лельчыцкі раён)

вёска ў Дуброўскім сельсавеце Лельчыцкага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рубе́ж[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 8 км на захад ад Дубровы, за 18 км на захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 80 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы. Рубеж уваходзіць у склад Дуброўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вядомая з пачатку XX стагодзьдзя як хутар Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету.

У сьнежні 1942 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і загубілі 2 жыхароў.

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 4 двары, 30 жыхароў; 1917 год — 24 двары, 158 жыхароў (зь іх 147 украінцаў, 11 беларусаў); 1940 год — 26 двароў, 182 жыхары; 1998 год — 19 двароў, 33 жыхары; 1999 год — 26 жыхароў; 2000 год — 17 двароў, 27 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 8 жыхароў

Інфраструктура

Крама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Новая ніва».

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads