Рубілкаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Рубілкаўскі сельсавет
Remove ads

Рубі́лкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Рубілкі.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

28 жніўня 1924 году створаны ў складзе Самахвалавіцкага раёну Менскай акругі. 18 студзеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Койданаўскага раёну. 15 сакавіка 1932 году раён рэарганізаваны ў Койданаўскі нацыянальны польскі. 23 сакавіка 1932 году сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны польскі. 29 чэрвеня 1932 году раён перайменаваны ў Дзяржынскі. 14 траўня 1936 году сельсавет пераўтвораны ў беларускі. 31 ліпеня 1937 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Менскага раёну. 4 лютага 1939 году сельсавет перададзены адноўленаму Койданаўскаму раёну.

28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Баравікі, Булынкі, Бяліцкаўшчына, Гарэнаўка, Даўнары, Дзежкі, Жакі, Казлы, Камянное, Краснае, Кулі, Курганьне, Лукашына, Ракаедаўшчына, Рубілкі, Сакольшчына, Старышча, Сухадолы, Томкавічы, Уладзімярова, Чырвоная Зорка, Шабунеўшчына, Юнцаўшчына, Янавічы — перададзеныя ў склад Дабрынёўскага сельсавету[1].

Remove ads

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 году — 31

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads