Дабрынёўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дабрынёўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Дабрынёва.
Remove ads
Гісторыя
20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Койданаўскага раёну Менскай акругі. 15 сакавіка 1932 году раён рэарганізаваны ў Койданаўскі нацыянальны польскі. 29 чэрвеня 1932 году раён перайменаваны ў Дзяржынскі. 31 ліпеня 1937 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Менскага раёну. 4 лютага 1939 году сельсавет перададзены адноўленаму Койданаўскаму раёну.
5 сакавіка 1981 году сельсавет перайменаваны на расейскай мове (Добринёвский → Добрынёвский), а 26 студзеня 2006 году — Добрынёвский у Добринёвский.
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Баравікі, Булынкі, Бяліцкаўшчына, Гарэнаўка, Даўнары, Дзежкі, Жакі, Казлы, Камянное, Краснае, Кулі, Курганьне, Лукашына, Ракаедаўшчына, Рубілкі, Сакольшчына, Старышча, Сухадолы, Томкавічы, Уладзімярова, Чырвоная Зорка, Шабунеўшчына, Юнцаўшчына, Янавічы — ліквідаванага Рубілкаўскага сельсавету[1].
Remove ads
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1947 году — 24[2]
- 1 студзеня 1974 году — 23[3]
- 1 студзеня 1981 году — 22[4]
- 1 студзеня 1986 году — 22[5]
Былыя населеныя пункты
У студзені 1943 году ў часе апэрацыі «Якаб» былі зьнішчаныя населеныя пункты Літавец і Любажанка, якія знаходзіліся на тэрыторыі сельсавету.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads