Самахвалавіцкі раён

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Самахва́лавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1931 гадах. Цэнтар — мястэчка Самахвалавічы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Самахвалавіцкі раён быў утвораны 17 ліпеня 1924 году ў складзе Менскай акругі (з 26 ліпеня 1930 у прамым падпарадкаваньні БССР). 20 жніўня таго ж году быў падзелены на 15 сельсаветаў:

21 жніўня 1925 года быў утвораны Азярычынскі (Азярышчанскі) сельсавет. 4 жніўня 1927 да раёна далучаны Цепленскі сельсавет скасаванага Шацкага раёна.

18 студзеня 1931 году раён быў скасаваны. Азерскі, Крупіцкі і Рубілкаўскі сельсаветы былі перададзены Койданаўскаму раёну; Азярычынскі (Азярышчанскі), Дудзіцкі, Узьлянскі сельсаветы — Пухавіцкаму раёну; Кайкаўскі сельсавет — Сьмілавіцкаму раёну; Цепленскі сельсавет — Узьдзенскаму раёну. Гатаўскі, Грычынскі, Каралішчавіцкі, Навадворскі, Падгайскі, Самахвалавіцкі, Сеніцкі, Строчыцкі і Трасьцянецкі сельсаветы былі аддадзены ў падпарадкаваньне Менскага гарадзкога савету (уключаны ў гарадзкую рысу гораду Менску).

Remove ads

Літаратура

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads