Даўнары (Койданаўскі раён)
вёска ў Дабрынёўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даўнары́[1] — вёска ў Беларусі, каля вытоку ракі Жэсьці. Уваходзяць у склад Дабрынёўскага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзяцца за 25 км ад Койданава, 37 км ад Менску, 8 км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль.
Remove ads
Назва
Дава (Davo) і Нора або Нера (Noro, Nero) — імёны германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[4][5], аснова -даг- (-дак-) (імёны ліцьвінаў Дагейка, Дакель, Ядаг; германскія імёны Dagiko, Dacilus, Adago) — ад германскага daga 'палымяны, зіхатлівы, яркі, бліскучы'[6] (у германскіх мовах адзначаецца магчымасьць пераходу Dagh > Daw[7]), а аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund) — ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[8], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[9]. Такім парадкам, імя Доўнар азначае «захаваная здольнасьць»[10]. Адзначаліся германскія імёны Danner[11] і Dæghnar[12].
Remove ads
Гісторыя
У пачатку XX стагодзьдзя засьценак у Самахвалавіцкай воласьці Менскага павету, 19 двароў, 109 жыхароў. 28 траўня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Рубілкаўскага ў Дабрынёўскі сельсавет[14].
На 1991 год — 21 двор, на 1 студзеня 2004 году — 15 двароў.
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 67 чалавек[15]; 1991 год — 44 чалавекі; 1999 год — 31 чалавек
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 35 чалавек; 2010 год — 31 чалавек
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads