Рудзішкі
места ў Троцкім раёне Віленскага павету Летувы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рудзі́шкі (лет. Rūdiškės) — места ў Летуве, у міжрэччы Мерачанкі і Стрэвы. Цэнтар староства Троцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2023 год — 1943 чалавек.
Рудзішкі — даўняя вёска гістарычнай Троччыны, якую ўлады Летувы абвясьцілі часткай этнаграфічнага рэгіёну «Дзукія». Каля Рудзішак праходзіць паўночна-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў[2].
Remove ads
Назва
Грода, Рода або Руда (Hrodo, Roda, Ruodo) — імя германскага паходжаньня[3].
Тапонім Рудзішкі выводзяць ад асабовага імя[4].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].
Remove ads
Гісторыя
Упершыню Рудзішкі ўпамінаюцца ў 1774 годзе, калі тут збудавалі касьцёл. На 1792 год у вёсцы было 3 будынкі.
У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай Рудзішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. У 1864 годзе празь вёску прайшла чыгунка Варшава — Санкт-Пецярбург.
У 1958 годзе Рудзішкі атрымалі статус места.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads