Румель
прозьвішча (Rummel) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Румель (Румуль), Ромель (Ромуль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Руміла, пазьней Румэль або Ромэль (Rumilo[1], Rumili[2], Rummel, Rommel) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова рум- (ром-) (імёны ліцьвінаў Румш, Румбольд, Рамвольт; германскія імёны Rumsch, Rumbold, Romualt) паходзіць ад гоцкага *hrôms[4], германскага hruom 'слава, славутасьць'[5].
У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Rummel[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловеков имены у Еишишском жо повете… Станка Румулевича (17 красавіка 1517 году)[7]; к именъю своему Погосту держить тридцать служоб… Ромеля (1537 год)[8]; Ludwik Henryk Romel (1842 год)[9].
Remove ads
Носьбіты
Рамулевічы (Romulewicz), Румэлі (Rumel) і Румулевічы (Rumulewicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Віленскага павету[10].
Румелі і Ромелі — літоўскія шляхецкія роды[11].
Рамелевічы (Romelewicz) — літоўскі шляхецкі род[12].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads