Румбольд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Румбольд (Румпольд, Румбоўд, Рамбольд, Рамбальт, Ромбаль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ромбальт.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Румбальд, Румбольд або Румбольт, пазьней Румпальт, Румбаўт або Румпэль (Rumbald, Rumbold, Rumbolt, Rumpolt[1], Rumbaut[2][3], Rombout[4], Rumpel[5]) — імя германскага паходжаньня[6][7][8][9]. Першае дакладна датаванае пісьмовае ўжываньне гэтага асабовага імя (лац. Rumbaldus) адзначаецца ў 1086 годзе[7]. Іменная аснова рум- (ром-) (імёны ліцьвінаў Румель, Румш, Рамвольт; германскія імёны Rummel, Rumsch, Romualt) паходзіць ад гоцкага *hrôms[10], германскага hruom 'слава, славутасьць'[11], а аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бальдвін, Бірыбольд, Рыбалт; германскія імёны Baldwin, Beribald, Ribald) — ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[12][13]. Такім парадкам, імя Румбольд азначае «слаўны адвагаю»[14].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rombołt (Rumpołt)[15].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Romboldo (17 траўня 1281 году)[16]; et Rumboudo secretario (25 траўня 1396 году[a])[17]; Rombold[18] (13 студзеня 1407 году[19], 11 чэрвеня 1407 году[20]); Lamperto alias Rambalt Wollymunthowicz (Lampert alias Rambalt Wolymunthowicz[18]; 23 траўня 1409 году)[21]; Romboltone Volimontonis (Rombolt Volimontonis[18]; 24 траўня 1409 году)[22]; Rambold (26 траўня 1409 году[23], 7 лістапада 1432 году[24]); Rumpoldi (1 лютага 1411 году)[25]; Rvmboldum… Rumpoldo capitaneo Samagittiarum (20 красавіка 1411 году)[26]; Rumpoldo Ducatus nostri marschalkone (31 траўня 1412 году)[27]; Rumbold marschalkus tocius Lythuanie[28] (22 красавіка 1415 году)[29]; Ruboldo terre nostre marschalco (22 чэрвеня 1421 году)[30]; Rumpoldus (27 верасьня 1422 году[31], 29 лістапада 1430 году[32]); Rumboldum terre nostre Lithvanie marschalcum (па 14 чэрвеня 1430 году)[33]; Rumbold unser landtmarschalk (20 чэрвеня 1430 году)[34]; Rumboldo terre nostre Lythuanie marschalko[35], Rumboldo terre Lithvanie marschalko[36] (21 кастрычніка 1430 году); Rombuldus (22 чэрвеня 1431 году)[37]; Rumboldus terre Lytuanie marschalcus (1 жніўня 1431 году)[38]; Rumpold[28] (11 верасьня 1431 году[39], 24 верасьня 1432 году[40]); strenuos Rompoldum terrae Lithvaniae marsalcum (15 сьнежня 1431 году)[41]; Nos Rumpoldus (26 сьнежня 1431 году і 26 чэрвеня 1432 году)[42]; Rombolth marschalcus (15 кастрычніка 1432 году)[43]; Rombolt (4 лістапада 1432 году)[44]; Михаилу Ромъболтовичу семъ чоловека у Вилкомири, его жъ отчина (7 лістапада 1442 году)[45]; люди в Полоцкомъ повете на Меницы на имя Борыса а Серъгия, а Гридка, а Мокея Ромболтовичовъ (5 жніўня 1508 году)[46]; люди в Полоцъкомъ повете на Меници на имя Борыса и его братью Олехна а Матъфея, а Серъгея, а Грыдька, а Мокея Ромболътовичовъ (21 студзеня 1509 году)[47]; двори Крожские… Ромболтишъки (1522 год)[48]; повету Полоцъкого… именье наймя Румъболть на Меницы (15 студзеня 1534 году)[49]; Олтар Ромъболтов (1553 год)[50]; Joan. Romboldt nob. famulus. (1612 год)[51]; Jan Rombolt (1633 год)[52]; Pater Andreas Rombolewicz, guardianus Dzisnensis (каля 1700—1702 гадоў)[53].

Remove ads

Носьбіты

Ромбульды — літоўскі шляхецкі род[55].

Ромбальды або Ромбаўды (Rombold, Rombowd) — літоўскі шляхецкі род[56].

У XVI ст. існаваў маёнтак Ромбальцішкі (Ромбольтишки) у Жамойцкім старостве[57].

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. У публікацыі 1932 году азначаецца як фальсыфікат

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads