Рамвольт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рамвольт (Рамуальд, Рамульт, Ромальд, Румвольд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Ромвалд, Ромвалт, Ромалд або Румалт (Romwald[1], Romuald, Romualt, Romald, Rumolt) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова рум- (ром-) (імёны ліцьвінаў Румель, Румш, Румбольд; германскія імёны Rummel, Rumsch, Rumbold) паходзіць ад гоцкага *hrôms[4], германскага hruom 'слава, славутасьць'[5], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рынгвальд; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Ringolt) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[6]. Такім парадкам, імя Рамвольт азначае «слаўны ўладаю»[3]. Больш пашыраная ў славянскіх мовах форма адпаведнага германскага імя — Рамуальд[7][8].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rumołt (Romelt)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Rwmwold Wolymuntonis (18 студзеня 1401 году)[10]; Romald[11], Rammold[12] (16 чэрвеня 1409 году); Romolt (21 чэрвеня 1409 году)[13]; Ромволтъ[14] (27 верасьня 1432 году)[15]; сын тежь Тройденов Лаврентий, a по-литовску Ролмулт [Рамулт] (Хроніка літоўская і жамойцкая)[16]; пановъ Михала и Яна Рамултовъ — земянъ его королевское милости повету Пинского… пановъ Рамультовъ… панъ Михалъ и панъ Янъ Ромултове (8 студзеня 1670 году)[17]; Karolina Romald (1829 год)[18].

Remove ads

Носьбіты

Рамульты або Рамулты (Ramułt[19], Ramult) — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[20].

Рамуальдовіч (Romualdowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[21].

У акце Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся Рамульты[22]

На памежжы гістарычных Аршаншчыны і Віцебшчыны існуе вёска Рамальдава. На гістарычнай Ашмяншчыне існаваў засьценак Рамальдаўка[23].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads