Рума

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рума, Рум, Ром (Ромь) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Рума або Рум, пазьней Ром (Rumo, Ruom, Rom) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова рум- (ром-) паходзіць ад гоцкага *hrôms[2], германскага hruom 'слава, славутасьць'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Румель (Ромель, Румуль), Румін (Ромен), Ромат, Румш, Румбольд (Румпольд, Ромбаль), Ромбут (Румбут), Рамвольт (Румвольд, Рамульт). Адзначаліся германскія імёны Rummel (Rommel), Rumin (Romenus), Romatus, Rumsch, Rumbold (Rumpolt, Rumpel), Rombodus, Romualt (Romuald, Rumolt).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Rum[4], Rumko (Rumek), Rombołt (Rumpołt), Rumpart (Rumpert), Rumołt (Romelt)[5].

У Прусіі бытавалі імёны Romike / Romicke (1261 і 1263 гады)[6][7], Rambod / Rumbith[a] (1419 год)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Matthias Romiewicz (сакавік — красавік 1656 году)[9]; Merchel Rumowicz (11 лютага 1784 году); Jakub Rum (1773 год)[10]; Agnieszka Romowicz (1834 год)[11][b].

Remove ads

Носьбіты

Румевіч (Rumiewicz) і Румовіч (Rumowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[19].

На гістарычнай Прусіі існуе вёска Ромаў.

Заўвагі

  1. Адзначалася старажытнае германскае імя Rombodus[8]
  2. Таксама:
    • Ромун (адзначалася старажытнае германскае імя Ruomun[12]): Шимко Ромуновичъ (1567 год)[13];
    • Ромберт (адзначалася старажытнае германскае імя Rumbert[12]): на 1903 год існавалі вёска і фальварак Ромбертышкі ў Расенскім павеце Ковенскай губэрні[14];
    • Ромат: Ромат (Romot) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[15];
    • Румслаў: Rumsław Arman służby puł (25 сьнежня 1630 году)[16];
    • Ромтрыд (адзначалася старажытнае германскае імя Ruumfrid[17]): людемъ нашимъ Мерецъкого повета… а Роману Ромътридовичу (люты 1510 году)[18]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads