Румш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Румш (Ромш, Ромуш) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Румш або Роміш (Rumsch, Römisch[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова рум- (ром-) (імёны ліцьвінаў Румель, Румбольд, Рамвольт; германскія імёны Rummel, Rumbold, Romualt) паходзіць ад гоцкага *hrôms[3], германскага hruom 'слава, славутасьць'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Romsz[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: в бояр… в Румшевича (1 жніўня 1496 году)[6]; Rvmszyszky (13 ліпеня 1503 году)[7]; Румшъ Рупеиковичъ (1528 год)[8]; Петръ Чуриловичъ Ромъшовичъ… Мартинъ Юрьевичъ Ромъшевичъ (1567 год)[9]; пану Адаму Румъшевичу (19 верасьня 1568 году)[10]; Michał Rumsz (4 лютага 1755 год)[11]; Krystyna Romusz (1834 год)[12].
Remove ads
Носьбіты
- Румш Рупейкавіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Румшэвічы[13] (Rumszewicz) гербаў Астоя і Рудмін — літоўскія шляхецкія роды[14].
На гістарычнай Ковеншчыне на рацэ Нёмане існуе мястэчка Румшышкі.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads