Рыбакі (Івейскі раён)

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рыбакі[1]вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У сярэдзіне XVIII стагодзьдзя фальварак Рыбакі ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1762 г. адносіўся да Суботніцкай парафіі.

У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 49 рэвіскіх душ, у складзе маёнтку Жамыслаўль, уласнасьць Умястоўскіх. Паводле перапісу 1897 г., 25 двароў, 169 жыхароў. У 1905 г. 173 жыхары, 225 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 28 двароў, 140 жыхароў.

У 1921-1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 31 двор.

3 12.10.1940 г. вёска (52 двары, 124 жыхары) у Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну. У 1950 г. арганізаваны калгас «Герой працы». У 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль», з 1964 г. у саўгасе «Суботнікі». У 1970 г. 85 жыхароў. Потым у складзе калгаса «Суботнікі».

Remove ads

Насельніцтва

  • 2009 год — 55 чалавек[2]
  • 1999 год — 22 чалавекі, 12 двароў

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads