Рыбцы

вёска ў Пярэжырскім сельсавеце Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рыбцы́[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавету.

Хуткія факты

Знаходзіцца за 27 км на паўночны захад ад горада Мар’іна Горка, чыгуначны прыпыначны пункт Рыбцы на лініі МенскАсіповічы, каля шашы Рудзенск-Шацк.

Remove ads

Гісторыя

На пачатку ХХ ст. вёска ў Пярэжыцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1933 годзе быў створаны калгас «Трактарыст».

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. У студзені 1943 г. вёска была спалена, забіта 108 жыхароў.

Remove ads

Насельніцтва

  • Пачатак ХХ ст. — 45 двароў, 387 жыхароў. Побач з вёскай 2 урочышчы з аднайменнай назвай, у 2 урочышчах 2 гаспадаркі, 44 жыхары
  • 1917 год — 56 двароў, 362 жыхары, у 2 урочышчах 2 гаспадаркі, 12 жыхароў
  • 1940 год — 80 двароў, 375 жыхароў
  • 2002 год — 58 двароў, 145 жыхароў
  • 2009 год — 135 чалавек[2]

Асобы

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads