Рэпішча (Пухавіцкі раён)
вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэ́пішча[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавету.
Знаходзіцца за 23 км на ўсход ад горада Мар’іна Горка, 23 км ад чыгуначнай Пухавічы Рудзенск на лініі Менск—Асіповічы.
Remove ads
Гісторыя
У пачатку 20 стагодзьдзя ваколіца Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1933 годзе існаваў саўгас «Рэпішча», працаваў паравы млын, сталярная майстэрня, малочны завод, кузьня.
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Чырвонакастрычніцкага сельсавету[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 1917 год — 34 двары, 208 жыхароў
- 2002 год — 6 двароў, 3 жыхары
- 2009 год — 0 чалавек[3]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads