Вілейка (імя)

прозьвішча (Willeke) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вілейка (Вілека, Вілік, Вілек) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Віліка або Вілека (Wilico, Willicho, Willeca[1], Vilike[2], Wileka[3], Willeke[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) паходзіць ад гоцкага wilja 'воля'[6].

Адпаведнасьць імя Вілейка германскаму імю Wilico (Willicho, Wilich), якое ўпамінаецца яшчэ ў V стагодзьдзі, сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wilich[8].

У Прусіі бытавала імя Віліка: Willico (1348 год)[9].

Германскае імя Wilke бытавала ў XV ст. у Рызе[10]. Апроч таго, у Рызе бытавала германскае імя Willeke[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Petrus Villicus (1220 год)[12]; Comes Vilih (каля 1252 году)[13]; servientibus, quorum duo videlicet Dythko Vyleykovycz (15 жніўня 1489 году)[14]; чоловека зъ землею на имя Сакеля Вилеиковича (6 жніўня 1493 году)[15]; Вилеика (2 лістапада 1498 году)[16]; а Нашка Вилеиковича (11 верасьня 1504 году)[17]; жаловалъ перед ними Анъдрушко Вилеиковичъ (9 лістапада 1506 году)[18]; на Анъдруша Вилеиковича (20 траўня 1506 году)[19]; Ян Вилеикович, служба (1 ліпеня 1542 году)[20]; село Вилейковичи (1554 год)[21]; с поддаными… Мицомъ Вилейкою (19 сакавіка 1562 году)[22]; земянми гдръскими повету Вилкомирского, паномъ Миколаем Вилейком (13 ліпеня 1596 году)[23]; земяне гдрьские повету Вилкомирского, пан Миколай Юревич Вилейко (кастрычнік 1596 году)[24]; Wilek (1636 год)[25]; Вилейко (21 чэрвеня 1656 году)[26]; Stanisław Wiłejko (1690 год)[27]; Stanisław Wileyko Strażnik Woiewodztwa Wileńskiego[28], Ian Wileyko[29] (1697 год); Wiłeykowiczy… Wiłeykiszki… Wiłeyka (1744 год)[30]; Rozalia Wiłłejko (1802 год)[31].

Remove ads

Носьбіты

  • Станіслаў Вілейка ( па 1700) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стражнік віленскі

З XVI ст. прыдомкам Вілейка карыстаўся літоўскі шляхецкі род Рымшэвічаў[32].

Вілейкі гербу Касьцеша — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[33].

Вілэйкі (Wiłejko) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Гадуцішкаў і Лынтупаў[34].

Вілейкі (Wilejko) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[35].

Вілік (Wilik) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[36].

У XVI ст. існавалі дзьве «нівы» Вілекішкі (Вилекишки) у Жамойцкім старостве[37]. У 1594 годзе ўпаміналася служба людзей у Вілейкавічах Упіцкага павету[38].

На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Новая Вілейка.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads