Леанід Козік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леанід Пятровіч Козік (1948; Барысаў, Менская вобласьць, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Рэспублікі Беларусь. Заслужаны работнік прамысловасьці Беларусі (1994), кандыдат эканамічных навук (1997)[2]. Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня (1990—1995) і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня (2004—2008), 3-і старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2002—2014)[1].

Хуткія факты 3-і старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Прэзыдэнт ...

Скончыў сярэднюю школу № 19 Барысава. Затым служыў у савецкім войску. Пасьля працаваў токарам(en) на Барысаўскім заводзе аўтатрактарнага электраабсталяваньня(ru) (БАТЭ). У 1977 г. скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1976—1977 гг. працаваў памочнікам пракурора Барысава. У 1978—1984 гг. — старшыня прафсаюзнага камітэту БАТЭ. Скончыў асьпірантуру Вышэйшай школы прафсаюзнага руху(ru) імя Мікалая Шверніка(ru) (Масква, Расейская СФСР). У 1985—1992 гг. працаваў кіраўніком Барысаўскай швейнай фабрыкі. У 1989 г. скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі[2].

З траўня 1990 г. па травень 1995 г. — дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня, дзе быў старшынём Камісіі па эканамічнай рэформе. 15 красавіка — 15 траўня 1994 г. спрабаваў сабраць подпісы для вылучэньня на 1-ыя ў Беларусі прэзыдэнцкія выбары. У 1995—1998 гг. быў паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Міжнародным эканамічным камітэце Садружнасьці незалежных дзяржаваў. У 1996—1999 гг. быў сябрам Выканаўчага камітэта Саюза Беларусі і Расеі. У 1997 г. у Маскве абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Арганізацыйна-мэтадалягічныя асновы распрацоўкі міждзяржаўных эканамічных праграмаў: на прыкладзе праграмаў эканамічнай інтэграцыі Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь»[3]. Зь лютага 1998 г. па верасень 2001 г. — намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[2]. Зь верасьня 2001 г. па ліпень 2002 г. быў намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. У 2002—2014 гг. быў старшынём Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі. 10 верасьня 2004 г., за месяц да парлямэнцкіх выбараў і незаконнага рэфэрэндуму датычна абраньня прэзыдэнта, падпісаў у якасьці сябра Рэспубліканскай каардынацыйнай рады кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў «Зварот да грамадзянаў Беларусі» з заклікам да падтрымкі А.Лукашэнкі на рэфэрэндуме[4]. З кастрычніка 2004 г. па верасень 2008 г. — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня ад Барысаўскай сельскай выбарчай акругі № 78[5]. У Палаце прадстаўнікоў быў сябрам Пастаяннай камісіі па бюджэце.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads