Сэм’юэл Морзэ
вынаходнік і маляр ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэ́м’юэл Фі́нлі Брыз Мо́рзэ (па-ангельску: Samuel Finley Breese Morse; 27 красавіка 1791 — 2 красавіка 1872) — адзін з вынаходнікаў аднадротавага электрычнага тэлеграфу, адзін са стваральнікаў азбукі Морзэ, мастак.
Remove ads
Дзяцінства і адукацыя
Сэм’юэл Морзэ нарадзіўся ў Чарльзтаўне, Масачусэтс у географа і пастара Джэдзідая Морзэ і Элізабэт Эн Фінлі Брыз.[9] Бацька Сэм’юэла быў прапаведнікам кальвінізму і прыхільнікам Фэдэралісцкай партыі ЗША. Сэм’юэл Морзэ быў выхаваны ў кальвінісцкіх традыцыях, чаму вельмі паспрыяў Джэдзідай, які верыў, што выхаваньне мусіла весьціся на фэдэралісцкай глебе, якая захоўвала блізкія да пурытанскіх традыцыі.
Пасьля Акадэміі Філіпса (Эндовэр, Масачусэтс) Сэм’юэл Морзэ паступіў у Ельскі каледж для атрыманьня дадатковых ведаў у рэлігійнай філязофіі, матэматыцы і конегадоўлі. У каледжы ён наведваў лекцыі па электрычнасьці, якія праводзілі Бэнджамін Сылмэн і Джэрэмі Дэй. Сябе Морзэ забясьпечваў сам — карцінамі. Пасьля выпуску зь Ельскага каледжу быў прыняты ў ганаровае таварыства Фі Бэта Капа.
Remove ads
Тэлеграф
Хоць Морзэ ў першую чаргу зьвязваюць са стварэньнем коду Морзэ, але ён зрабіў вялікі ўнёсак у вынаходніцтва электрычнага тэлеграфу як сродку сувязі на вялікіх дыстанцыях.
У 1825 годзе нью-ёрскія ўлады далі ўзнагароджаньне памерам $1000 на напісаньне партрэту Мары-Жозэфа Ляфаета ў Вашынгтоне. Падчас напісаньня партрэту Морзэ атрымаў ліст ад бацькі і, прачытаўшы толькі радок «Твая любая жонка ачуньвае», адправіўся дамой у Нью-Гэван, так і ня скончыўшы замову. Але пакуль ён прыехаў, жонка была пахаваная.[10] Засмучаны тым, што ўвесь час ён ня ведаў пра пагаршэньне стану жонкі, ён вырашыў зьмяніць сваё дзейнасьці з мастацтва на стварэньне спосабу хуткай перадачы зьвестак на вялікай адлегласьці.[11]
Падчас марской вандроўкі дадому ў 1832 годзе пазнаёміўся з Чарлзам Томасам Джэксанам, які быў знаёмы з электрамагнэтызмам. Назіраючы за экспэрымэнтамі Джэксана з электрамагнітам, Морзэ распрацаваў прынцыпы аднадротавага тэлеграфу.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads